Фотагалерэя "Базылянскі кляштар"

На orsha.eu з'явілася новая фотагалерэя, прысвечаная Базылянскаму кляштару.

452 просмотра :: 3 комментария 11.11.2016 13:05

Некалі двухпавярховы будынак быў цэнтрам развіцця ўніяцтва ў рэгіёне. Царква Пакрова Багародзіцы манастырскага комплексу ўзносілася над горадам амаль на 40 метраў у вышыню. Затым царква была адабраная ва ўніятаў і аддадзеная падчас Расейскай імперыі праваслаўнай царкве. У 1960-я камуністы ўзарвалі царкву, у выніку чаго ад яе засталася толькі частка. Шматпакутны Базылянскі манастыр яшчэ ў 2005 годзе быў перададзены Праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату. Доўгі час справа ніяк не рухалася з месца, і таму грамадскія актывісты, якія рупіліся пра лёс будынка, пачалі пісаць лісты ў Міністэрства культуры, у епархію, у пракуратуру - ў розныя інстанцыі, каб ведаць планы царквы.

Актыўнае ліставанне пачалося яшчэ ў 2009 годзе, але ўсе гэтыя сем гадоў ніякага эфекту не было. Доўгі час актывісты атрымлівалі адпіскі, а часам і наогул перасталі атрымліваць адказы. У прыватнасці, ніяк не зрэагавала кіраўніцтва праваслаўнай царквы на ліст у ліпені 2015 года. Тады актывісты звярнуліся да мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, патрыяршага экзарха ўсёй Беларусі. Адсутнасць ліста ў адказ прымусіла актывістаў звярнуцца ў пракуратуру са сведчаннямі пра парушэнне закону аб зваротах грамадзян. Толькі на пачатку 2016 года прыйшоў адказ ад мітрапаліта.

Сітуацыя кранулася з месца ў жніўні 2016 года. Неўзабаве кляштар быў накрыты дахам, а наш карэспандэнт наведаў гістарычны будынак у самым цэнтры Оршы і зрабіў знутры шэраг унікальных здымкаў. Спадзяемся, у будучыні мы ўбачым кляштар у больш прэзентабельным выглядзе.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Культура