Імпрэзы ў гонар Караткевіча

Адбыліся змены ў праграме святкавання дня нараджэння У.Караткевіча. Публікуем правільную праграму святкаванняў у Оршы.

198 просмотров :: 6 комментариев 23.11.2016 09:13

Сёлета 26-га лістапада ўжо 86-ая гадавіна народзінаў славутага беларускага пісьменніка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. У Оршы запланаваны шэраг мерапрыемстваў па ўшанаванні пісьменніка, які ў складаны савецкі час даносіў беларусам падзеі беларускай гісторыі. Разгорнутую біяграфію пісьменніка можна прачытаць на нашым сайце ў адмысловым раздзеле.

Цэлы тыдзень у музеі Уладзіміра Караткевіча ў Оршы будуць адбывацца цікавыя сустрэчы.

22 лістапада, у 14.00; 15.00

“Усе паэты – сябры вятроў”, паэтычная вечарына з удзелам дзіцячага пісьменніка Анатоля Зэкава (г.Мінск) і членаў літаратурнага аб’яднання “Дняпроўскія галасы”.

24 лістапада, у 15.00

Сустрэча з Уладзімірам Шафранскім (г.Орша), сябрам Уладзіміра Караткевіча па школьнаму драмгуртку.

25 лістапада, у 13.00

Краязнаўчыя знаходкі: “Адметныя мясціны Віцебшчыны”. Распавядае аўтар кніг, краязнаўца, магістрант кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П. Машэрава Аляксандр Бараноўскі.

26 лістапада, у 11.00

Літаратурныя чытанні каля помніка У.С.Караткевічу “І не знікаць паэтам вечна” (дзіцячы парк “Казачная краіна”, г. Орша) з удзелам юных паэтаў і членаў літаратурнага аб’яднання “Дняпроўскія галасы”.

26 лістапада, у 15.00

Прэзентацыя кнігі прозы і паэзіі Тамары Гайко “Белая берёза” (г.Орша) з удзелам членаў літаратурнага аб’яднання “Дняпроўскія галасы”.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Культура