Пошук экспанатаў пра спорт

Працягваецца пошук экспанатаў для Музею спорта Оршы.

345 просмотров :: 0 комментариев 24.11.2016 16:15

У будынку Лядовай арэны працягвае працу выстава "Аршаншчына спартыўная", якая апавядае пра спартовыя подзвігі выхадцаў з Оршы і Аршаншчыны. Налічвае выстава каля 50 экспанатаў і болей за 20 фотаздымкаў (ёсць і фотаздымкі, пачынаючы з 1920 года). Сярод экспанатаў можна знайсці канькі, у якіх пачынаў займацца спортам легендарны канькабежац Ігар Жалязоўскі, саколка зборнай Беларусі Аліны Талай. З часам выстава перарасце ў музей спорту.

Але дзеля паўнавартаснага музею неабходныя новыя ўнікальныя экспанаты. Аддзел адукацыі, спорту і турызму працягвае збор унікальных рэчаў для музею і просіць аршанцаў і жыхароў раёна садзейнічаць яго стварэнню. Звяртацца можна па тэлефоне 51-15-00.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Культура