"Трафей Чорнай свінні": 101 мяч

У Оршы праводзіцца Навагодні кубак па футболе, які яшчэ атрымаў назву Трафей Чорнай свінні.

414 просмотров :: 0 комментариев 22.12.2016 18:07

Ідэя Навагодняга кубка з’явілася амаль адразу пасля Летняга турніру па дваровым футболе, які ўпэўнена выйграла камада “Алмаз”. За перамогу пераможцам Навагодняга кубка будзе ўручаны Трафей Чорнай свінні – кубак, зроблены майстрам сваёй справы і зроблены паводле легенды аб Чорнай свінні аршанскага млына, якая публікавалася і на orsha.eu. Ужо праведзены матчы стартавага раўнда і 1/8 фіналу. Гульні, з-за зімовага перыяду, адбываюцца ў крытых залах.

СТАРТАВЫ РАЎНД

Юни-2 – Флёрова 11:1

1/8 ФІНАЛУ

Old Boys - Алмаз 2:3 2:4

Зубово – Стандарт +:- (адмова суперніка выйсці на матч)

Смольяны – Легион 10:1

Барань – БелГРЭС 5:4 4:10

Льнуха – Dark Horse +:- (адмова суперніка выйсці на матч)

Импульс – Everest 2:12

Раніца – Восток 6:6 5:3

Юни-2 - Спарта 8:2

Кубак разыгрываецца па сістэме плэй-оф. Паўторны матч праводзіцца ў выпадку, калі першы скончыўся з розніцай у 3 і менш мячоў. У трох выпадках 1/8 фіналу другія паядынкі спатрэбіліся. Выніковасць турнірудаволі высокая, ва ўсіх матчах да стадыі 1/4 фіналу забіты ўжо 101 мяч.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Спорт