З Новым годам!!!

Рэдакцыя Orsha.eu віншуе ўсіх чытачоў з Новым, 2017 годам!

373 просмотра :: 7 комментариев 31.12.2016 22:03

Ужо няшмат часу застаецца да наступлення новага, 2017 года. Не для ўсіх мінулы год быў шчаслівы, для многіх ён быў стракаты па эмоцыях, ад радасці да гора. Мы спадзяёмся, што ў наступным годзе ў нас будзе больш шчасця, радасці, поспехаў. Таксама мы верым, што нашыя пажаданні для вас на 2016 год здзейсніліся хаця б часткова. Кахайце, жывіце, працуйце, адпачывайце, радуйцеся!

2017 год - юбілейны. Гэта простае чысло ў матэматыцы, якое дзеліцца толькі на 1 і на самога сябе. Мы адсвяткуем 500-годдзе першай кнігі па-беларуску і мноства іншых важных датаў. У тым ліку і 10-годдзе нашага парталу. Наша рэдакцыя пастараецца часцей радаваць вас пазітыўнымі навінамі пра жыццё Оршы і рэгіёну. Дзякуй вам за тое, што вы ёсць! З Новым годам, шаноўныя сябры!!!

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Общество