Орша – юбілеі 2017 года. Частка 1

Гісторык Віктар Лютынскі — пра юбілеі, звязаныя з Оршай у 2017 годзе. Частка 1.

870 просмотров :: 0 комментариев 04.01.2017 11:18

950 год з часу заснавання горада Оршы (1067). Орша ўпершыню згадваецца ў “Аповесці мінулых гадоў” як “Рша у Смолиньска”. Згодна летапісу, 10 ліпеня паблізу Оршы сыны Яраслава Мудрага па-здрадніцку ўзялі ў палон выкліканага імі на перамовы полацкага князя Усяслава Брачыславіча з малалетнімі сынамі Барысам і Глебам.

На фото: Захоп Усяслава Брачыславіча з сынамі “на Рши у Смолиньска” і затачэнне яго ў поруб у Кіеве. З мініяцюры Радзівілаўскага летапісу. XV ст.

450 год з пачатку знаходжання на пасадзе аршанскага старосты Філона Сямёнавіча Кміты-Чарнабыльскага (1567).

На фото: Філон Кміта-Чарнабыльскі. Сучасны малюнак.

425 год з часу заснавання ў Оршы праваслаўнага брацтва (1592).

375 год з часу пачатку будаўніцтва ў Оршы драўлянага будынка жаночага базыльянскага кляштара (1642).

350 год з дня Андрусаўскага перамір’я, у выніку якога Орша засталася ў складзе Рэчы Паспалітай (30.1.1667). У дакументах таго часу адзначаецца, што Орша “бясконцымі маскоўскімі нападамі не раз спаленая і цалкам зруйнаваная”. Насельніцтва Аршанскага павета скарацілася ў 1648-1667 гг. на 69,3%.

На фото: Куцеінскі Свята-Богаяўленскі манастыр. З малюнка Дз. Струкава. 1864 г.

На фото: Памятны знак у гонар Андрусаўскага перамір’я.

175 год з часу прылічэння Куцеінскага Свята-Богаяўленскага мужчынскага манастыра да Аршанскага Пакроўскага манастыра і залічэння яго ў разрад загарадных (1842).

Комментарии читателей:

Новости: Оршанский регион

Новости: Культура