Орша – юбілеі 2017 года. Частка 2

Другая частка матэрыялу Віктара Лютынскага пра юбілеі, звязаныя з Оршай у 2017 годзе.

669 просмотров :: 0 комментариев 05.01.2017 07:10

175 год з часу заснавання ў Оршы духоўнага вучылішча (1842).

На фото: Пакроўскі манастыр і духоўнае вучылішча. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.

125 год з дня нараджэння Аляксандра Цімафеевіча Скаварады (1892-1943), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Аршанскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яго імем названа вуліца ў Оршы. 125 год з дня знаходкі на тэрыторыі вапнавага завода ў Оршы касцяка маманта (2.9.1892). 125 год з дня нараджэння Ісаака Яўсеевіча Ляоненкі (30.5.1892-1974), удзельніка рэвалюцыі 1905-1907 гг., Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, ганаровага грамадзяніна Оршы (1969).

На фото: І.Я. Ляоненка.

125 год з дня нараджэння Пятра (Пятраса) Іосіфавіча Амбражунаса (24.1.1892-1937), удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, дзяржаўнага дзеяча Беларусі. У 1924-1928 гг. – старшыня Аршанскага акруговага выканкама. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957 г. Імем Амбражунаса названа вуліца ў Оршы.

125 год з дня нараджэння Івана Андрэевіча Батрака (сапр. Казлоўскі, 29.2.1892-1938), рускага савецкага паэта-байкапісца, грамадскага дзеяча, журналіста. У 1917-1920 гг. у Оршы, рэдактар газеты “Набат”, сакратар Аршанскага павятовага камітэта РКП (б). Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны. Імем Казлоўскага названа вуліца ў Оршы.

На фото: Іван Батрак (І. Казлоўскі).

100 год з дня нараджэння ў Оршы Яўгена Васільевіча Васілёнка (26.1.1917-23.09.1973), беларускага пісьменніка.

На фото: Я.В. Васілёнак.

Комментарии читателей:

Новости: Оршанский регион

Новости: Культура