Памерла Галіна Урублеўская

На 86-м годзе з жыцця пайшла Галіна Георгіеўна Урублеўская - вядомы дзеяч культуры Оршы.

668 просмотров :: 6 комментариев 04.02.2017 07:12

2-га лютага адышла ў іншы свет Галіна Георгіеўна Урублеўская - колішняя загадчыца аддзела культуры Аршанскага гарвыканкама. Дзяцінства будучага знанага дзеяча культуры і гісторыі было няпростым, акупаваная родная Орша. Але будучы вязнем фашызму, Галіна Георгіеўна не зламалася і зрабіла шмат карысных спраў. Не аднойчы смелая жанчына абараняла гісторыка-культурную спадчыну роднай Оршы, пры яе дапамозе і з яе ўдзелам выдаваліся кнігі пра наш старажытны горад. Менавіта пры актыўным удзеле Галіны Урублеўскай усёй Беларусі сталі вядомыя "другія Курапаты" — месцы расстрэлаў на Кабыляцкай гары пад Оршай. У канцы 80-х яна прадаставіла журналісту і даследчыку тэмы бальшавіцкіх рэпрэсій Юрку Копціку копію акта абследавання камісіяй месца пахавання расстраляных людзей, якое якраз і знаходзілася на Кабыляцкай гары. Галіна Урублеўская доўгі час узначальвала Аршанскае аддзяленне добраахвотнага таварыства помнікаў гісторыі і культуры (пазней — Фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры), была загадчыцай аддзела культуры Аршанскага гарвыканкама.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Общество