Дзяржава прадасць прадпрыемствы

Акцыі двух прадпрыемстваў раёна будуць прададзены

702 просмотра :: 3 комментария 16.02.2017 10:01

Міністэрства прамысловасці рашылася на продаж акцыяў двух прадпрыемстваў нашага раёна. Гэта арэхаўскае прадпрыемства "Лантан", якое з'яўляецца цалкам дзяржаўным і ў вельмі цяжкай эканамічнай сітуацыяй. Не зважаючы, на тое, што прадпрыемства распрацоўвала "інавацыйную прадукцыю", атрымлівала дзяржаўныя датацыі, усё адно яно на мяжы выжывання. Так, за ўвесь 2015 год усё прадпрыемства змагло зарабіць толькі 5.000.000 рублёў старымі. Але толькі за другі квартал 2016-га панесла страты ў памеры 6.000.000 рублёў. Пры тым, што ў Арэхаўску мала прадпрыемстваў, існаванне "Лантана" стратэгічна важнае для захавання рабочых месцаў, а, значыць, для выжывання мястэчка.

Другое прадпрыемства, якое будзе выстаўлена на продаж - аршанскі "Завод ПАК". Прадпрыемства якое не паспела на поўніцу запусціцца ў часы СССР і зараз не знайшло свайго месца на рынку, выжываючы сяк-так. Большасць акцыяў ПАК - 92,85% належыць дзяржаве.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Экономика