Будучыня — ў аднаўленні

Больш за 41 % удзельнікаў апытання "Што рабіць з аршанскім піўзаводам" выказаліся за аднаўленне піўзавода.

632 просмотра :: 2 комментария 22.02.2017 09:44

На сайце orsha.eu скончылася апытанне "Што рабіць з Аршанскім піўзаводам?" Летась рэжысёр Эдуард Навагонскі прадставіў дакументальны фільм пра сям'ю Вайнбергаў - першых уладальнікаў Аршанскага піўзавода. А ў сярэдзіне студзеня на нашым партале выйшаў вялікі фотарэпартаж пра цяперашні стан піўзавода. Споўнілася ўжо 10 гадоў з таго моманту, як прадпрыемства збанкрутавала і зачынілася. Цяпер тэрыторыя колішняга знакамітага завода збольшага пустуе, калі не лічыць некаторых складаў і міні-прадпрыемстваў.

Мы спыталіся ў аўдыторыі, якая будучыня Аршанскага піўзавода была б найбольш правільнай? Больш за 41 % галасоў сабраў варыянт "Аднавіць піўзавод". Нядзіўна, любы горад можа праславіцца сваім півам, некаторыя гарады якраз асацыююцца з мясцовымі броварамі. Тым больш у Оршы моцныя традыцыі броварства, піва тут варылі даўно. Дагэтуль аднаўленне піўзавода падаецца мэтазгодным многім аршанцам, гэта і спосаб праславіць наш старажытны горад і аднавіць годную справу, акрамя таго, піўзавод у Оршы хоць і вымагае шмат грошай на аднаўленне-пабудову, аднак разам з тым гэта цудоўная магчымасць стварыць вялікую колькасць працоўных месцаў і напоўніць рынак аршанскім півам. Варыянт "Аднавіць піўзавод" перамог за яўнай перавагай.

Амаль 23 % галасоў атрымаў варыянт "Зрабіць вялікую зону адпачынку з тэматычнымі кавярнямі, барамі, клубамі, крамамі". Знесці і пабудаваць жылыя дамы просяць 12 % апытаных. А крыху менш за 9 % хацелі б, каб на месцы завода зрабілі музей самога піўзавода. 5 % жадаюць, каб будынкі піўзавода знеслі і забудавалі тэрыторыю спортпляцоўкамі. Толькі каля 4 % апытаных выступілі за тое, каб пакінуць усё як ёсць цяпер, з маленькімі вытворчасцямі ды складамі.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Общество