18:00

+11

6 м/с

991 гПа

21:00

+10

4 м/с

993 гПа

00:00

+7

4 м/с

995 гПа

03:00

+5

3 м/с

995 гПа

06:00

+5

3 м/с

994 гПа

Орша, Культура

1941 год: Орша з вышыні птушынага палёту

25.02.2017 21:03

4553 просмотра, 5 комментариев

Што ж на тых фотаздымках, якія знойдзены на нямецкім аўкцыёне? Свой пункт гледжанне выказвае гісторык Віктар Лютынскі

Дзесьці сустракаў лічбу фотаздымкаў, зробленых падчас Другой сусветнай вайны. Колькасць іх складае некалькі мільёнаў. Зразумела, не ўсе яны яшчэ ўведзены ў навуковы ўжытак. Многія захоўваюцца ў архіўных і музейных сховішчах краін, якія ўдзельнічалі ў вайне. Шмат іх знаходзіцца ў прыватных зборах. Час ад часу новыя фотаздымкі друкуюцца на старонках часопісаў, газет, кніг, выкладаюцца ў Інтэрнэце.

Першую спробу аналізу фотаздымкаў часоў нямецкай акупацыі ў Оршы зрабіла ў артыкуле “Оккупация Орши в фотодокументах 1941-1944 гг.” (“Телеком-экспресс”, 24 чэрвеня 2004 г.) колішні навуковы супрацоўнік музея гісторыі і культуры Оршы Алёна Загарэльская. Агляд новых здымкаў часоў вайны быў зроблены таксама аўтарам гэтых радкоў у публікацыі “Новае ў фоталетапісу Оршы” (“Телеком-экспресс”, 7 ліпеня 2011 г.)

Такім чынам, можна сцвярджаць, што зробленыя ў гады вайны немцамі здымкі з відамі Оршы пераўзышлі ўжо па колькасці ўвесь папярэдні фоталетапіс горада.

Вось і новыя два, змешчаныя на інтэрнэт-аўкцыёне eBay.com. Першы (здымак 1) зняты нямецкім лётчыкам з боку Дняпра.

Здымак 1.

У левым верхнім куце бачна частка фабрыкі льнокамбіната, з правага боку – жылы пасёлак прадпрыемства, пабудаваны ў 1930-я гады, цяперашні пачатак праспекта Тэкстыльшчыкаў. Некалі акадэмік П. Капіца жартам заўважыў, што калі дамы ў Савецкім Саюзе прастаялі 50 гадоў, іх ужо трэба лічыць помнікамі архітэктуры. Пабудаваныя ў 1930-я-пачатку 1950-х гадоў ў стылі т.з. сталінскага ампіру, жылыя і грамадскія будынкі складаюць адметны і ўнікальны (ці не адзіны такога роду ў Беларусі) ансамбль. Даўно наспела патрэба ўнесці яго ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Але вернемся да здымкаў.

Для параўнання прыкладаю фота фабрыкі (здымак 2), зманціраванае вядомым аршанскім кінадакументалістам Эдуардам Навагонскім з кадраў кінахронікі 1930-х гадоў.

Здымак 2.

Здымак 3.

На другім нямецкім фота (здымак 3), магчыма, сфотаграфаваны (з захаду) Куцеінскі Свята-Успенскі праваслаўны жаночы манастыр, дакладней тое, што ад яго захавалася на той час.

На жаль, дарэвалюцыйныя здымкі манастыра не даюць ўсяго ягонага агляду (гл.: здымкі 4, 5).

Здымак 4.

Здымак 5.

У гады вайны, дарэчы, на тэрыторыі былога манастыра быў размешчаны нямецкі канцэнтрацыйны лагер для савецкіх ваеннапалонных, а пасля мірных грамадзян, вывезеных з прылеглых да фронту тэрыторый. Канчаткова будынкі манастара, якія перажылі ваеннае ліхалецце, былі знесены перад будаўніцтвам мікрараёна. Побач з будынкам сярэдняй школы № 20 у 2004 годзе быў усталяваны памятны знак у памяць Куцеінскага Свята-Успенскага манастыря, што існаваў некалі на гэтай зямлі.

Фотокарэспандэнт БЕЛТА Аляксандр Хітроў зрабіў летась фота мікрараёна (здымак 6) з вышыні птушынага палёту. Вось так выглядае цяпер тое месца, якое сфатаграфаваў нямецкі лётчык у 1941 годзе.

Здымак 6.

Безумоўна, несумненна гістарычная і навуковая каштоўнасць апісаных вышэй фота. Было б добра, каб яны апынуліся ў Оршы. Магчыма, хто з аршанцаў набудзе згаданыя здымкі? Хай нават у прыватную калекцыю.

24.02.17

Віктар Лютынскі

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: 1941 год: Орша з вышыні птушынага палёту

Што ж на тых фотаздымках, якія знойдзены на нямецкім аўкцыёне? Свой пункт гледжанне выказвае гісторык Віктар Лютынскі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение