Парахонька чэмпіён!

Аршанец Віталь Парахонька ўпэўнена выйграў чэмпіянат Беларусі ў бегу на 60 метраў з бар'ерамі.

351 просмотр :: 0 комментариев 01.03.2017 13:26

Віталь Парахонька ўзяў ўдзел у чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Магілёве ў спартовым комплексе "Алімпіец". На дыстанцыі 60 метраў з бар'ерамі Віталю не было роўных - паказчык 7,79 секунды і залаты медаль чэмпіёна!

Яшчэ адна выхаванка вядомага трэнера Аляксандра Гуціна Святлана Губенка на дыстанцыі 60 метраў з бар'ерамі ў жанчын фінішавала 4-й.

Рэдакцыя orsha.eu шчыра віншуе Віталя Парахоньку і яго трэнера Аляксандра Гуціна з поспехам!

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Спорт