З раніцы вобшукі і блакады

Раніцай 12-га чысла па Оршы распачаліся вобшукі ў хатах грамадскіх актывістаў

1589 просмотров :: 5 комментариев 12.03.2017 10:15

Так, вобшук ідзе ў журналіста, намесніка старшыні АМГА "Звяз" Арцёма Сізінцава. Раніцай да яго прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных орагнаў і распачалі вобшук таксама па падазрэнні ў фальшываманетніцтве.

Пакуль гаспадар быў на рабоце, з вобшукам прыйшлі да сацыял-дэмакрата Канстанціна Анташкевіча. Таксама міліцыя стаіць каля дома Валянціны Ігнаценкі - старшыні гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Міліцыя дзяжурыць і каля дома сябра Партыі БНФ Віталя Паўлява. А ў кватэры якая належыць Ігару Казмерчаку (там пражывае дзядуля актывіста) міліцыянт сядзіць з самай раніцы.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Происшествия