Суды ў Оршы

У Аршанскім судзе 13-га сакавіка — шэраг судоў за акцыю "Мы не дармаеды" (онлайн).

3358 просмотров :: 17 комментариев 13.03.2017 10:39

Шэраг актывістаў чакае судовых пасяджэнняў у судзе Оршы і Аршанскага раёна на Савецкай, 5. Ноч у ізалятары часовага ўтрымання правялі грамадскія актывісты, журналісты, палітыкі, звычайныя жыхары Оршы. У суд павінны даставіць такіх людзей, як Ігар Грышанаў, Віктар Міхасёў, Віктар Андрэеў, Кацярына Бахвалава, Павел Севярынец, Васіль Бераснеў, Галіна Абакунчык, Ігар Нірман. Паколькі міліцыя не дае ніякай інфармацыі, даволі складана вызначыць, наколькі гэты спіс поўны. Ёсць верагоднасць, што затрыманых можа быць больш, бо міліцыя пасля акцыі актыўна хадзіла па дварах. Мы вядзем онлайн з падзеяў у Оршы.

10:43 Пачатак нашай хронікі падзей у матэрыяле Пратэсты ў Оршы

10:44 У РАУС у адказ на пытанні праваабаронцаў пра затрыманне журналістаў заявілі, што правядуць службовую праверку на наяўнасць парушэнняў. Звычайна такія праверкі сканчаюцца лістом са словамі "парушэнняў не выяўлена". Гэта не наша дамысліванне, гэта статыстыка.

10:48 Частка людзей выйшла на двор. У калідоры духацінне, а людзей многа.

10:51 Ёсць інфармацыя, што ўсё пачнецца толькі аб 11:00.

10:53 Стала вядома, што Ігар Грышанаў не прывезены ў суд, а знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Яго чакае там допыт. Магчыма крымінальная справа.

10:56 Навіна, якая не мае дачынення непасрэдна да Оршы, але ў цэлым спалучаецца з усебеларускімі пратэстамі: у Менску затрыманы вядомы анархіст Вячаслаў Касінераў. Адзін з найбольш актыўных праціўнікаў дыктатуры Лукашэнкі ў апошні час.

10:58 Калідор суда запоўнены пакетамі з перадачамі, якія аршанцы прынеслі затрыманым. Усе як адзін адзначаюць неабходнасць гуртавацца разам. Усё больш і больш людзей прыбываюць пад будынак суда.

11:03 У двор суда пад'ехаў міліцэйскі УАЗ. Але, здаецца, гэта не вядомыя актывісты, а нейкія іншыя людзі. Верагодна, гэта звычайныя затырманыя пасля акцыі аршанцы альбо людзі, не маючыя ніякага дачынення да пратэстаў. Сярод іх ёсць і жанчыны.

11:06 Людзі вяртаюцца ў будынак суда. Усе чакаюць, калі прывязуць пратэстоўцаў. Мужных людзей, якія не пабаяліся выйсці на вуліцы за свае правы.

11:11 Ходзіць інфармацыя, што судзіць актывістаў будуць не ў будынку суда, а наўпрост у следчым ізалятары. Прысутныя ў судзе аршанцы падазраюць, што гэта можа быць адмысловае ашуканства, каб людзі рассеяліся, пайшлі да РАУСу. Такая ж сітуацыя аднойчы была пры судзе ў Оршы над Анатолем Лябедзькам.

11:16 З'явілася інфармацыя, што ў суд можа прыехаць здымачная група праўладнага БТ. Аршанцаў просяць асцерагацца правакацыяў.

:

11:21 На сайце МУС — абсалютны нуль інфармацыі пра ўчорашнія падзеі ў Оршы. Як і на сайце Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскай вобласці.

11:31 У Віцебску знайшлі апраўданне, чаму АМАП ездзіць з расейскай сімволікай. Аказваецца, саюзная дзяржава. А вось за бесцырымоннае абыходжанне з журналістамі і актывістамі адказваць не хочуць, заяўляюцнад васидием Бересневым и Галиной Абакуньчик. Бь пра супраціў журналістаў "законным патрабаванням міліцыі".

11:35 У двор суда заехала два міліцэйскя мікрааўтобусы. Верагодна, там і знаходзяцца затрыманыя пасля акцыі людзі.

11:55 в здание суда привезли Василия Береснева и Виктора Андреева. Береснева вели сразу 4 милиционера

12:06 в здание суда завели Виктора Михасева. Его пока посадили в коридоре. Задержаным не разрешают давать передачи. Даже попить воды. Возле суда большое количество милиции

12:20 стало известно, что Галину Абакунчик будут судить в 14:30. Павла Северинца в 15:00. Люди собираются стоять возле суда целый день пока не завершатся процессы.

12:47 в суде около 50 человек тех кто пришел поддержать активистов. Еще около 20 журналистов различных СМИ. Первые суды закончились. Виктору Михасёву за участие 30 базовых штрафа. Виктору Андрееву 13 суток за организацию. Судья Дранькова.

12:57 Привезли ещё задержанного. Но милиционеры заблокировали вход на лестницу между этажей и кого привезли — непонятно. Задержанного повели на второй этаж здания суда.

13:30 начались суды над Василием Бересневым и Галиной Абакунчик. Береснев ходотайствовал про отвод суда, судья не поддержал.

13:44 Галину Абакунчик обвиняют в неправильном переходе дорогой и участие в акции. Винукне признает. Показания милиции называет грубой ложью.

14:07 Галину Абакунчик осудили на 25 базовых. Она жалуется на грубость милиции, неправомерное применение силы.

14:21 Василию Бересневу дали 14 суток

14:30 начался суд над активистом из Дрыбина Андреем Юрковым.

14:35 Жонка Паўла Севярынца Вольга ў роспачы. Ісці ў краму не хоча, бо баіцца, што якраз у суд прывязуць Паўла.

14:38 У судзе знаходзяцца і прадстаўнікі кампаніі "Гавары праўду!" Хвалююцца за лёс пратэстоўцаў, у прыватнасці Ігара Грышанава. Пры гэтым пра спадара Ігара інфармацыі пакуль ніякай. Верагодна, допыт у ізалятары ўжо скончыўся, але зноў жа, пэўнай інфармацыі няма.

15:05 Пачынаецца суд над журналісткай "Белсата" Кацярынай Андрэевай. Доўга не пускалі адваката і мужа. Кацярына выглядае вельмі стомленай. Заяўляе хадайніцтва пра ўдзел у судзе адваката.

15:07 Падвядзем прамежкавыя вынікі. Віктар Андрэеў асуджаны на 13 содняў зняволення, Васілю Берасневу далі 14 содняў. Абвяшчэнні прысудаў зала гукала выкрыкамі "Жыве Беларусь!", "Праўду не зламаць!" і "Ганьба!" Выказваліся вялікія сумневы ў справядлівасці суда. Віктар Міхасёў атрымаў 30 базавых велічыняў штрафу, Галіна Абакунчык 25 базавых.

15:11 Журналіста tut.by хацелі выдаліць з залы, але ён накрыў камеру, дэманструючы, што піша толькі гук, а не відэа. Весці відэазапіс за ўсіх пасяджэннях суддзі забараняюць.

15:14 Немалаважны момант, у якім пераканаліся і звычайныя аршанцы, якія прыходзілі ў будынак Аршанскага суда. Практычна ўсе хадайніцтвы абвінавачваемых да суда судом жа ігнаруюцца. Так было,у прыватнасці, падчас пасяджэння па Галіне Абакунчык. Журналістка "Радыё Свабода" заяўляла некалькі хадайніцтваў, прасіла запрасіць у суд камандзіра ўзвода АМАПу, які яе затрымліваў і дваіх калег, якія маглі б патлумачыць падзеі. Аднак суд не прыняў ніводнае з хадайніцтваў. А супрацоўнікі міліцыі панюхалі ваду, якую хацелі перадаць спадарыні Галіне.

15:25 Суд напірае на тое, што "Белсат" не мае акрэдытацыі ў Беларусі. У той жа час даводзіць, у чым выяўляецца непадначаленне патрабаванням міліцыі.

15:35 Андрэй Юркоў асуджаны да 2 содняў арышту.

15:38 Ігар Грышанаў пакінуты пад арыштам на бліжэйшыя 74 гадзіны. Пасля гэтага можна будзе сустракаць актывіста на волі.

15:42 А тым часам суд над журналісткай "Белсату" Кацярынай Андрэевай працягваецца. Суддзя на прэтэнзіі Андрэевай, што да Галіны Абакунчык прымянялася фізічная сіла супрацоўнікамі АМАПу, рэзка сказала: "Это не относится к данному делу!"

15:46 ЕС патрабуе неадкладна вызваліць усіх затрыманых у связі з акцыямі пратэсту ў Беларусі. Пакуль Лукашэнка маўчыць, а судовая сістэма штрафуе абвінавачанні.

15:48 Прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч у размове з "Нашай Нівай" запярэчвае відавочны факт наяўнасці ў машыне з АМАПам расейскай сімволікі. Відавочны, бо ёсць фота- і відэаматэрыялы, якія сведчаць пра адваротнае. Адсюль бясспрэчная выснова — МУС не рады, што інфармацыя пра расейскую сімволіку разгалошана, але нават пры відавочных фактах адмаўляе ўсё.

15:52 У адказ на большасць пытанняў у калідорах суда міліцыянты проста маўчаць.

15:54 У судзе над Кацярынай Андрэевай (Бахвалавай) пераглядаюцца відэаматэрыялы. У прыватнасці паказваюць момант, дзе міліцыянты адмовіліся паказаць пасведчанні і назваць сябе.

16:00 У суд прыйшлі яшчэ некалькі звычайных жыхароў. Кажуць — выказаць салідарнасць з затрыманымі. Грамадзяне лічаць, што дзеянні ўлады супярэчаць Канстытуцыі і наогул, "Прэзідэнт даўно на яе напляваў".

16:07 Выступае адвакат Кацярыны Андрэевай.

16:08 Кацярыне Андрэевай стала кепска, яе вывелі ў прыбіральню. Яе цягне на ваніты.

16:11 Кацярыну прывялі назад.

16:22 Прысуд. Кацярына Бахвалава-Андрэева аштрафавана на 5 базавых велічыняў + 25 базавых велічыняў па двух артыкулах. Шляхам поўнага складання штрафаў атрымалася 30 базавых.

16:35 Прозвішчы суддзяў, якія сёння "абслугоўваюць" дзень: Мікалай Драгуноў, Дранькова, Іна Кохава, Рыбакова.

16:37 У суд прывезлі Паўла Севярынца. Жонка Вольга у размове з Orsha.eu адзначыла, што перадачу Паўлу перадаваць катэгарычна адмаўляюцца.

16:43 Павел Севярынец дастаўлены ў залу пасяджэнняў, міліцыі столькі, што ствараецца ўражанне, быццам гэта крымінальная справа. Пры гэтым нікога ў залу не пускаюць - ні журналістаў, ні праваабаронцаў, ні жонку і маці Паўла.

16:45 Людзей пусцілі ў залу, "з боем" перадалі ваду. Севярынец заяўляе, што яго дасталялі ў суд ажно 15 міліцыянтаў.

16:46 Севярынец дзякуе ўсім аршанцам, якія яго падтрымліваюць. Сам Павел не сумняецца, што яму дадуць шмат содняў і адпусцяць толькі 27-га.

16:47 Загадзя Павел Севярынец запрашае сустрэць яго 27-га сакавіка. У гэты ж дзень плануецца прэзентацыя кнігі 100 асобаў хрысціянскай дэмакратыі. Севярынец запрасіў на яе нават міліцыянтаў, каб паслухалі пра славутых землякоў, якія сапраўды працавалі на карысць Бацькаўшчыны.

16:50 У судзе цэлы дзень працуе і міліцыянт, інспектар па справах непаўналетніх Дзмітрый Вішнеўскі, імя якога ўчора тыражавалі незалежныя журналісты і які ўчора затрымаў пасля акцыі падлетка, які ў самой акцыі не ўдзельнічаў, а проста ішоў да рэпетытара на заняткі,

16:51 Суд пачынаецца, суддзя адразу кажа, што будзе прынцыпова весці паседжанне на расейскай мове, нягледзячы на тое, што Павел Севярынец заўсёды размаўляе выключна на роднай мове. А таксама суддзя папярэджвае пра забарону фота- і відэаздымкі ў залі суда.

16:53 У судзе запытваюць, ці прыцягваўся калі-небудзь Павел да адміністрацыйнай адказнасці. Севярынец кажа, што прыцягваўся, але шторазу незаконна.

16:55 Севярынец назваў суды ў лукашэнкаўскай Беларусі незаконнымі. І заявіў адвод суддзі. Адмоўлена. Патрабаванне Севярынца весці судовы працэс на беларускай мове адхілена суддзёй, якая кажа пра "дзве дзяржаўныя мовы ў краіне".

17:01 Дзеянні міліцыянтаў Севярынец адкрыта называе ў судзе "сапраўдным дармаедствам". Смяецца з Лісоўскага і кажа, што гэта сорамна сядзець за фіранкай і фатаграфаваць плошчу.

17:04 Севярынец кажа, што беларусам не трэба другі Крым ці Данбас. Аднаго з прысутных выдаляюць без папярэджанняў з залы суда за тое, што назваў дзеянні АМАпу і міліцыі, якая абараняе расейскую сімволіку "прадажнасцю".

17:44 Ідзе доўгі працэс перагляду відэа з акцыі 12 сакавіка.

18:13 Прысуд Паўлу Севярынцу: 15 сутак.

18:14 У залі гучныя крыкі: "Ганьба!" У справядлівы разгляд палітычных спраў не верыць ніхто з прысутных.

18:18 Выступ Паўла Севярынца 12-га сакавіка на ўжо гістарычным для Оршы і ўсёй Беларусі "Маршы недармаедаў".

18:20 Грамадскія актывісты Оршы заклікаюць не пакідаць зняволеных і абавязкова сустракаць кожнага з іх. Высунута прапанова публікаваць у інтэрнэце дату і прыкладны час вызвалення актывістаў.

18:24 Суддзя Таццяна Рыбакова старанна хавала твар ад камераў, але многія журналісты ўсё адно сфатаграфавалі яе.

18:45 Гэта апошні прысуд на сёння, людзі разыходзяцца па дамах. У наш анлайн мы дадамо яшчэ некаторыя каментары наконт арышту Паўла Севярынца і іншых палітыкаў і грамадска актыўных людзей.

18:55 Агульны вынік за дзень: Галіна Абакунчык атрымала 25 базавых велічыняў штрафу, Віктар Міхасёў і Кацярына Андрэева (Бахвалава) пакараныя 30 базавымі велічынямі. Андрэй Юркоў атрымаў 2 содняў арышту, Віктар Андрэеў 13 содняў, Васіль Бераснеў 14, а Павел Севярынец 15.

19:17 Адсотак абвінаваўчых прысудаў 100 %. Ці спрабуюць беларускія суды, у прыватнасці, аршанскія, сапраўды разбірацца ў справах? Пытанне рытарычнае.

20:20 Дзве жанчыны размаўляюць на аўтобусным прыпынку на плошчы ільнокамбіната:

— Нет, ну они же выражали свою позицию, за что им штрафы и сутки? Я тоже была там, ведь достало всё.

— Я же и говорю, Маша, это позор власти. Позор!

20:23 Тым часам муж журналісткі Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш распавёў, што нехта забраў пакет з перадачай, які ён пакінуў на першым паверсе будынка суда. Паставіў літаральна на хвілінку, але гэтага хапіла, каб пакет нехта знёс.

22:16 Адзін з самых кранальных момантаў сённяшняга судовага "канвееру". Павел Севярынец трымае руку сваю жонку Вольгу, і міліцыянт, які сядзіць паміж імі, не перашкода. Кахайце і заўжды будзьце разам са сваімі людзьмі, у якой бы сітуацыі не апынуліся!

Фота з фэйсбуку Алены Сцяпанавай.

00:00 Сёння ў кавярні два хлопцы падышлі да вызваленай журналісткі "Белсату" Кацярыны Андрэевай-Бахвалавай і папрасілі сфатаграфавацца. Вось так прыходзіць слава.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Общество