Трыкалоры прыбралі

Начальнік ідэалогіі АМАПу палкоўнік Пашко заявіў, што расейскую сімволіку з машын прыбралі.

966 просмотров :: 5 комментариев 15.03.2017 15:14

Начальнік Упраўленьня ідэалягічнай працы і кадравага забесьпячэньня Віцебскага абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў палкоўнік Сяргей Пашко паведаміў "Радыё Свабода", што расейская сімволіка з аўтамабіляў АМАПу, у тым ліку з машыны, якая затрымлівала ў Оршы палітыка Паўла Севярынца, будзе прыбраная.

— Натуральна, гэта з усіх бакоў недапушчальна. І апэратыўныя, і звычайныя нашы машыны маюць спэцыяльную стандартную афарбоўку звонку. Унутры не павінна быць ніякага навяснога абсталяваньня альбо, як у гэтым выпадку, асьвяжальнікаў паветра, падкладак, падставак пад тэлефоны. Нічога лішняга быць не павінна. Як мне далажылі, мапа — гэта падкладка пад тэлефоны, а далонь, што боўтаецца ўверсе, — гэта асьвяжальнік паветра.

Натуральна, усё прыбралі. І толькі што мной праведзена праца, каб тэрмінова праверылі ўсе машыны і прывялі ў належны стан. І каб ніякіх такіх упрыгожваньняў больш не было.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Общество