Арышты працягваюцца

На суткі пасадзілі лідара прафсаюзаў

1284 просмотра :: 6 комментариев 16.03.2017 23:27

Абраны старшынём аршанскай структуры свабоднага прафсаюза "РЭП" Аляксандар Булаўка быў сёння арыштаваны за ўдзел у "Маршы недармаедаў". Да Аляксандра падыходзілі міліцыянты яшчэ тады калі ён на самім Маршы нёс сцяг прафсаюза "РЭП" - абяцалі пасадзіць, па словах Аляксандра. У выніку, не саджалі некаторы час. Але 16 чысла да яго прыйшлі два чалавекі ў міліцэйскай форме, якія забралі з кватэры Аляксандра. На працягу некалькіх гадзін пра лёс Аляксандра нічога не было вядома: яго мабільнік не адказваў, маці не ведала пра яго лёс, служба 102 казала, што ў іх таксама няма такога чалавека.

Праз некаторы час юрысты прафсаюза "РЭП" даведаліся, што Аляксандра таксама арыштавалі і пасадзілі на 12 сутак.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Политика