Талай і Жыгамонт на ўроку ў Оршы

Праект "Чытаем па-беларуску з velcom" завітаў у Оршу. З аршанскімі дзецьмі ўрок правялі Аліна Талай і Юрый Жыгамонт.

593 просмотра :: 0 комментариев 19.03.2017 14:05

Вядомыя людзі завіталі ў Оршу, каб правесці для аршанскіх вучняў незвычайны ўрок "Чытаем па-беларуску з velcom". Настаўнікамі аршанскіх дзетак 15-га сакавіка сталі спартоўка Аліна Талай, тэлевядоўца Юрый Жыгамонт і дзіцячая пісьменніца Алена Масла. Ва ўроку бралі ўдзел вучні пяці розных школаў, у тым ліку і № 4 — роднай школы самой Аліны Талай. Спрынтарка, удзельніца Алімпійскіх гульняў правяла з дзецьмі конкурс на веданне спартовых тэрмінаў, паказала гульню "Перакладчык" і прадэманстравала відэа сваіх выступаў. Акрамя таго, Аліна засталася задаволенай узроўнем ведання роднай мовы ў дзяцей.

У сакавіку-красавіку ініцыятыва "Чытаем па-беларуску з velcom" падарожнічае па Віцебшчыне. Цікавыя заняткі пройдуць у 25 школах у розных 6 гарадах вобласці. На дадзены момант ва ўроках паўдзельнічалі ўжо звыш 17 000 вучняў са 140 установаў адукацыі.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Культура