Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1552 г. - 1562 г.

1105 просмотров :: 6 комментариев 09.04.2017 07:30

1552 г. Княжна Аляксандра Горская сваім лістом падцвердзіла ўсталяванне яе бацькам Фёдарам Горскім штогадовага ахвяравання трох пудоў мёду на Мікольскую царкву ў Оршы.

1555 г. У Оршы князем Мікалаем Радзівілам Чорным (4.2.1515, г. Нясвіж – 28.5.1565) заснаваны кальвінскі (пратэстанцкі) збор – адзін з першых у Беларусі. Кальвінізм – адна з плыняў пратэстантызму, якая ўзнікла ў Швейцарыі ў XVI ст. Гэта веравызнанне (заснавальнік – Жан Кальвін) адпавядала інтарэсам тагачаснай буржуазіі. Кальвіністы прапаведавалі аскетызм ў жыцці і рэспубліканскае ўладкаванне царквы.

Пратэстанты ў часе пропаведзі. Гравюра другой паловы XVI ст.

1557 г., 4 красавіка Нарадзіўся Леў Іванавіч Сапега (в. Астроўна Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.), дзяржаўны дзеяч ВКЛ, князь, канцлер ВКЛ (1589), гетман ВКЛ (1625). Паходзіў са старажытнага роду аршанскіх баяраў, заснавальнік езуіцкага касцёла ў Оршы (1590), фундатар Аршанскага езуіцкага калегіума (1604). Памёр у 1633 г.

Леў Сапега. Алейны партрэт. XVII ст

1558-1583 гг. Адбылася Лівонская вайна Рускай дзяржавы супраць Лівонскага ордэна, Швецыі, ВКЛ і Польшчы (з 1569 г.) за Прыбалтыку.

Рускія воіны часоў Лівонскай вайны. Мастак В. Голубеў.

Вайсковыя музыкі ВКЛ. XVI ст.

1559 г. Намеснікам-старостам Аршанскага павета быў князь Пётр Дзмітрыевіч Корсак.

Герб “Корсак”.

1559 г., 1 лютага Гараджане Оршы самастойна ўвялі частковае самакіраванне. Войтам (кіраўніком мясцовай адміністрацыі) быў абраны Мікалай Іванавіч Мыльнікаў (знаходзіўся на пасаде 30 гадоў), таксама было яшчэ абрана 6 памочнікаў (Тарас Міхайлавіч, Пётр Андрэевіч Гомзін, Цішка Кузьмініч Ланько, Пётр Казлоў, Цімошка Катовіч, Міцька Ламановіч). Сход даручыў ім адміністрацыйныя і судовыя функцыі і абавязаў штогод рабіць справаздачу. У горада мелася свая пячатка. Гэта сведчыла пра тое, што горад атрымаў малое магдэбургскае права. Пастанову сходу гараджан падпісаў аршанскі староста князь П. Дз. Корсак.

1560 г. Складзены інвентар Аршанскага замка. Замак налічваў 5 вежаў, гарнізон імеў да 300 ваяроў. У замку знаходзілася невялікая драўляная царква, каралеўскі двор, гаспадарчыя і жылыя пабудовы.

Аршанскі замак. Малюнак М. Купавы.

З 1560-х гг. Орша стала дзяржаўным уладаннем, цэнтрам павета. У Оршы налічвалася больш за 200 “дымоў” (каля 2 тысяч жыхароў).

1560-1566 гг. Намеснікам-старостам Аршанскага павета быў князь Андрэй Сямёнавіч Адзінцэвіч (?-1566).

[img src="http://7.news.img.orsha.eu/5787/7.png"] Герб князёў Адзінцевічаў “Адынец”.

1562 г. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст зацвердзіў выбранне М.І. Мыльнікава аршанскім войтам.

Жыгімонт ІІ Аўгуст. Майстэрня Л. Кранаха Малодшага. Каля 1556 г.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Культура