Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1563 г. - 1566 г. Частка 2

1212 просмотров :: 2 комментария 16.04.2017 07:25

Працягваем публікаваць "Храналогію гісторыі Оршы" ад гісторыка Віктара Лютынскага

1563 г. Рускі князь Андрэй Міхайлавіч Курбскі папаліў ваколіцы Оршы.

Андрэй Курбскі. Карціна П. Рыжэнкі.

1564 г., 2 лютага Адбылася Аршанская бітва (Другая). Баі нешматлікіх войск пад камандаваннем Ф. Кміты супраць рускіх войск ваяводы П. Сярэбранага-Абаленскага.

Зброя XIV-XVI стст. Вітрына былой экспазіцыі Музея гісторыі і культуры Оршы.

Латнік з ВКЛ. Гравюра з кнігі С. фон Герберштэйна.

Ваяр ВКЛ. XVI ст. Сучасны малюнак.

1564-1566 гг. Згодна з праведзенай у ВКЛ рэформай створаны Аршанскі павет Віцебскага ваяводства. З другой паловы XVI ст. у яго склад уваходзілі воласці: Аршанская, Барысаўская, Быхаўская, Горацкая, Дубровенская, Любашанская, Магілёўская, Свіслацкая, Шклоўская. Сцягам Аршанскага павета была харугва зялёнага колеру з выявай “Пагоні”.

Карта “Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ у канцы XVI ст.”

Карта “Аршанскі павет у канцы XVI ст.” Аўтар М. Ф. Спірыдонаў.

1564 г., восень Орша была ўзята войскам Івана IV Жахлівага.

Іван Жахлівы. Мініяцюра з Царскага тытулярніка 1672 г.

1564 г., снежань Войска пад камандаваннем гетмана ВКЛ Мікалая Радзівіла Рудага вызваліла Оршу ад войска маскоўскага ваяводы князя Пятра Сярэбранага.

Мікалай Радзівіл Руды. Гравюра XVII ст.

Шлем-ерыхонка Мікалая Радзівіла Чорнага. XVI ст.

Ваяры ВКЛ. Другая палова XVI ст. Рэканструкцыя Ю. М. Бохана.

1565 г. Оршу наведаў і зрабіў яе апісанне венецыянец Рафаэль Барберыні.

1566 г., 20 чэрвеня Нарадзіўся Жыгімонт ІІІ Ваза (Грынсгольм, Швецыя), вялікі князь ВКЛ і кароль польскі (1587-1632). Неаднаразова наведваў Оршу, надаў ёй некалькі грамат, у тым ліку грамату ад 13 снежня 1620 года на самакіраванне. Памёр 30.4.1632 г.

Жыгімонт ІІІ Ваза.

1566 г., 11 сакавіка Зацверджаны 2-і Статут Вялікага Княства Літоўскага.

1566 г. У Оршы пачалася праца павятовага сейміка-схода шляхты павета.

Адзенне шляхты другой паловы XVI ст.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Культура