Арцём Сізінцаў выйшаў на волю

Журналіст з Оршы Арцём Сізінцаў выйшаў на волю пасля арышту ў Віцебску.

767 просмотров :: 0 комментариев 05.04.2017 11:21

Журналіст-фрылансер Арцём Сізінцаў 25-га сакавіка быў затрыманы ў Віцебску пасля святкавання Дня Волі. На акцыі Арцём працаваў для "Радыё Рацыя", але ў апошні час пасля ўсіх мітынгаў у Беларусі адбываюцца затрыманні, у тым ліку журналістаў і праваабаронцаў. Два дні да суда Сізінцаў знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску, а 27-га сакавіка адбыўся суд. Суддзя Валянціна Міхасёва адхіліла хадайніцтва журналіста аб правядзенні працэса на беларускай мове, а адзінымі сведчаннямі пра нібыта вінаватасць Сізінцава ва ўдзеле ў несанкцыянаванай масавай акцыі сталі пратакол міліцыі і відэа, якое таксама рабілі супрацоўнікі міліцыі. Прычым на відэа якраз яскрава было бачна, што Арцём з дыктафонам запісвае людзей, якія сабраліся на плошчы, а таксама робіць фотаздымкі з акцыі. Тым не менш, суд кваліфікаваў гэтыя дзеянні як ўдзел у незаконным мерапрыемстве і выкрыкванне антыдзяржаўных лозунгаў і асудзіў Сізінцава да 10 сутак арышту.

4-га красавіка ў абед Арцём выйшаў на волю, каля ізалятара яго сустракалі родныя, сябры і калегі-журналісты. У каментары для orsha.eu Арцём адзначыў, што ўмовы ўтрымання ў ІЧУ былі далёкія ад чалавечых, а стаўленне персаналу было розным, але збольшага нармальным. Лісты і паштоўкі даходзілі, хаця ўжо вядома, што не ўсе. Пры гэтым Арцём заклікаў падтрымліваць перадачамі, лістамі і паштоўкамі іншых зняволеных 25-га сакавіка, якія яшчэ знаходзяцца ў віцебскім ІЧУ.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Общество