Ігара Казмерчака асудзілі за "Марш"

Галоўны рэдактар orsha.eu прыйшоў у міліцыю, а яго павезлі ў суд.

1120 просмотров :: 14 комментариев 05.04.2017 17:31

Галоўны рэдактар нашага сайту Ігар Казмерчак быў выкліканы ў Аршанскі РАУС да 16:00 5-га красавіка. Але замест звычайнай размовы міліцыянты пасадзілі Ігара ў машыну і павезлі на суд. Як высветлілася, ужо загадзя судовы працэс над Ігарам быў уключаны ў праграму суда на дзень і стаяў на час 16:10. Пасяджэнне трывала не болей за 15 хвілінаў, разглядаўся ўдзел Ігара ў "Маршы недармаедаў", які прайшоў у Оршы 12-га сакавіка і сабраў звыш 1000 удзельнікаў. У выніку незалежны журналіст і грамадскі актывіст быў аштрафаваны на 25 базавых велічыняў. Суддзя — Аксана Хадкевіч.

Гэта ўжо не першы суд над актывістамі і журналістамі ў Оршы. 13-га сакавіка адбыўся цэлы шэраг працэсаў, прычым у 100% выпадкаў вырак суда быў абвінаваўчым, хаця сведчанняў супраць людзей, акрамя пратаколаў міліцыі, не было ніякіх. Толькі 4-га красавіка на волю пасля 10 сутак арышту выйшаў незалежны журналіст Арцём Сізінцаў. Дзяржаўны прэсінг на незалежную журналістыку працягваецца.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Политика