Хрыстос уваскрос!

16-га красавіка хрысціяне ўсяго свету адзначаюць Вялікдзень.

589 просмотров :: 4 комментария 16.04.2017 14:33

Вялі́кдзень (Па́сха) — свята Ўваскрэсення Хрысто́ва — галоўная падзея царкоўнага календара, найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята, якое адзначалася яшчэ ў часы апосталаў і было ўсталявана ў гонар Уваскрэсення Ісуса Хрыста.

У наш час дата Вялікадня ў кожны год разлічваецца паводле месяцова-сонечнага календара, што робіць Вялікдзень пераходным святам. Агульнае правіла для разліку даты Вялікадня: "Вялікдзень святкуецца ў першую нядзелю пасля веснавой поўні". Веснавая поўня — першая поўня пасля веснавога раўнадзенства. Абедзве пасхаліі — александрыйская і грыгарыянская — грунтуюцца на гэтым прынцыпе. Разыходжанне паміж датамі Вялікадня ва ўсходніх і заходніх цэрквах выклікана адрозненнем у даце царкоўных поўняў і розніцай паміж сонечнымі календарамі (13 дзён у XXI стагоддзі). Заходні Вялікдзень у 30 % выпадкаў супадае з усходнім, у 45 % выпадкаў апярэджвае яе на тыдзень, у 5 % — на 4 тыдні і ў 20 % — на 5 тыдняў; розніцы ў 2 і ў 3 тыдні не бывае. У Вялікдзень, як у найважнейшае свята царкоўнага года, праводзіцца асабліва ўрачыстае богаслужэнне. Яно фарміравалася ў першыя стагоддзі хрысціянства як хрысцільнае. Большасць аглашэнных пасля падрыхтоўчага посту прымалі хрышчэнне ў гэты асаблівы дзень.

У Царкве са старажытных часоў склалася традыцыя правядзення Велікоднага богаслужэння ўначы; або ў некаторых краінах (напрыклад, Сербіі) ранняй раніцай — на світанні.

Адным з тых, хто павіншаваў хрысціянаў з Вялікаднем, стаў Апостальскі Нунцый у Беларусі, прадстаўнік Ватыкана ў нашай краіне арцыбіскуп Габар Пінтэр, ён звярнуўся да беларускага народа з наступнымі словамі:

Хрыстус жыве! Цяпер і тут. Не толькі Яго вучэнне і Яго ідэі, але і Яго асоба. Калі Ён жыве — Ён кліча нас, дакранаецца да нас. Мы можам адчуць Яго подых. Ён сее радасць, любіць нас вернай і абсалютнай любоўю.

У гэты дзень людзі вітаюць адзін аднаго словамі "Хрыстос уваскрос!" — "Сапраўды ўваскрос!" У 2017 годзе 16-га красавіка Вялікдзень адзначаюць разам грэка-каталікі (уніяты), пратэстанты, рыма-каталікі, праваслаўныя. Наступны раз Вялікдзень супадзе для ўсіх хрысціянаў у 2025 годзе, калі ён будзе святкавацца 20 красавіка.

У Вялікдзень у беларусаў існуе традыцыя свяціць велікодныя стравы — фарбаваныя яйкі, булкі, пірагі. Стравы збіраюцца ў кошык, а людзі, апранутыя па-святочнаму, часта ў вышыванкі, ідуць з імі ў цэрквы, касцёлы і малітоўныя дамы, каб пасвяціць іх. Вялікдзень дае хрысціянам зразумець, што сваім уваскрасеннем Ісус выкупіў грахі ўсіх людзей на зямлі.

Са Святам! Хрыстос уваскрос!

Комментарии читателей:

Новости: Беларусь

Новости: Культура