Наста Кудасава ў Оршы

19-га красавіка ў Оршу завітае вядомая паэтка Наста Кудасава.

498 просмотров :: 1 комментарий 18.04.2017 16:55

У Оршы 19-га красавіка адбудзецца сустрэча з паэткай Настай Кудасавай. Творца з Рагачова прэзентуе кнігу "Маё невымаўля", якая 10-га сакавіка была прызнаная "Кнігай году". У кнізе - вершы паэткі. Галоўны змест зборніка можна акрэсліць як перажыванні чалавека, закаханага ў жыццё і ў зямныя лёсы – лёс паэта, лёс жанчыны, лёс жука, сабакі, мядзведзя, сасны, ветру... Кошт кнігі 7 рублёў, кожны жадаючы зможа набыць яе, прыйшоўшы на сустрэчу.

Скончыла СШ № 5 г. Рагачова, аддзяленне рускай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ (2006), магістратуру БДУ па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства» (2007). Замужам. Займаецца выхаваннем дваіх дзяцей: сына Ягора і дачкі Марыі.

Пачала пісаць вершы з шасці гадоў. У перыядычных выданнях вершы друкуюцца з 1999 г. («Наша Ніва», «Новы час», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Верасень» і інш.). Аўтар кнігі паэзіі «Лісце маіх рук» (Логвінаў, 2006), «Рыбы» (2013). З'яўляецца ўдзельнікам альманахаў «Скрыпторый», «Літаратурны квартал», зборніку паэзіі «Яна і я», удзельнік праекту «Начная чытанка» (2007).

Творы перакладзены на рускую і балгарскую мовы.

Сустрэча з Настай Кудасавай адбудзецца ў Оршы па адрасе: вуліца Камсамольская, 16-4. пачатак а 16:00.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Культура