У Копысі адновяць гарадзішча

Рэканструкцыя праводзіцца на аснове плана Копысі 1665 года.

592 просмотра :: 0 комментариев 20.04.2017 20:44

Рэканструкцыю сярэднявечнага гарадзішча правядуць у гарадскім пасёлку Копысь Віцебскай вобласці, паведаміла журналістам БелТА загадчыца Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі, навуковы кіраўнік праекта Вольга Ляўко. Рэканструкцыя праводзіцца на аснове плана Копысі 1665 года. Вызначаны зоны размяшчэння вежаў, якія знаходзіліся на гарадзішчы.

Работы па аднаўленні гарадзішча ідуць з лютага. Археолагі суправаджаюць ўся земляныя работы, дзякуючы чаму сабраны вялікі матэрыял. Гэтыя даследаванні далі магчымасць вызначыцца з месцазнаходжаннем уязной брамы. На гарадзішчы паставяць элемент, які будзе фіксаваць зону панскага дома. Акрамя таго, усталююць драўляныя вежы. Рэстаўратары ўзвядуць тры вежы, адна з якіх будзе паказваць кут гарадской сцяны, якая атачала тэрыторыю Копысі. Ёсць звесткі, якія даюць поўнае апісанне драўляных вежаў, пастаўленых у Віцебску.

"Але паколькі гэта адзіны рэгіён, адзіны тып будаўніцтва на той перыяд часу, то правамерна як правобраз выкарыстоўваць гэтыя матэрыялы" – падкрэсліла Вольга Ляўко. Археалагічныя матэрыялы паказваюць высокі ўзровень развіцця Копысі і даюць цікавыя дадзеныя для пабудовы музея і экспанавання сабраных артэфактаў.

Фота fotobel.by.

Комментарии читателей:

Новости: Оршанский регион

Новости: Культура