"Дняпро насычае..."

У Оршы і Смалянах выступіла паэтка Наста Кудасава.

367 просмотров :: 3 комментария 22.04.2017 13:20

19-га сакавіка ў Оршы і Смалянах выступіла паэтка Наста Кудасава. Яна прэзентавала кнігу "Маё невымаўля", якая не так даўно стала "Кнігай года". Кіраўнік аршанскага аддзялення Таварыства беларускай мовы Юрый Нагорны пажартаваў з нагоды прыезду Насты Кудасавай з Рагачова: ”Наста прыплыла да нас па Дняпры супраць плыні”. У Оршы Наста Кудасава адзначыла: „Дняпро – гэта жыла, якая насычае. Я вярнулася да яго з Менску і Санкт-Пецярбургу. І, напэўна, застануся назаўсёды. У гэтым ёсць містыка”. Сімвалічна, бо і Орша і Рагачоў стаяць на адной і той жа рацэ, гарады адыгралі велізарную ролю ў творчасці вялікага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

А ў Смалянах Наста Кудасава прачытала вершы ў зруйнаваных будынках, у замку Белы Ковель, касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама перад студэнтамі Смалянскага сельскагаспадарчага каледжу.

Комментарии читателей:

Новости: Оршанский регион

Новости: Культура