15:00

+11

8 м/с

991 гПа

18:00

+11

6 м/с

991 гПа

21:00

+8

4 м/с

993 гПа

00:00

+6

4 м/с

995 гПа

03:00

+5

3 м/с

995 гПа

Регион, Культура

Адновяць тры вежы

29.04.2017 09:09

3311 просмотров, 0 комментариев

Гарадзішча, вежы, дарога — што адновяць у Копысі адпаведна з планам 1665 года (падрабязнасці).

Раней мы ўжо напісалі пра план рэканструкцыі Копысі адпаведна з 1665 годам. Цяпер з’явіліся падрабязнасці, як будзе праводзіцца рэканструкцыя, што яна закране і што яшчэ плануюць вярнуць у аблічча гістарычнага мястэчка. Археолаг Вольга Ляўко, навуковы кіраўнік работ па аднаўленні Копысі, распавяла газеце “Звязда”, што канцэпцыя аднаўлення распрацавана на падставе гістарычных картаў, знойдзеных у архівах, і матэрыялаў археалагічных раскопак.

— На гарадзішчы паставяць дзве драўляныя вежы, з боку Дняпра, — адзначае Вольга Ляўко. — Яшчэ адна вежа будзе стаяць унізе, пры спуску з гарадзішча. Акурат там, дзе праходзіла гарадская сцяна, — такім чынам візуальна пазначыцца яе кут. Дзеля таго каб атрымаць дакладнае ўяўленне пра тое, як выглядалі вежы ў той час, мы ўзялі матэрыялы віцебскіх каштарысных кніг 1665 года, якія даюць апісанне менавіта драўляных вежаў і збудаванняў у Віцебску таго ж часу. Гэта адзін рэгіён, агульная матэрыяльная культура, аднолькавыя прынцыпы будаўніцтва, таму мы ўзялі іх за аснову. Гістарычны план Копысі, які таксама датуецца 1665 годам, захаваўся і знаходзіцца ў польскім Кракаве. Мы яго атрымалі.

На археалагічных даследаваннях на тэрыторыі старажытнай Копысі даследчыкам вельмі пашанцавала. Яны знайшлі тое месца, дзе пачынаўся горад. Тут выявілі вялікую колькасць маленькіх манет у 1−2 дынарыі — як правіла, іх адшуквалі каля ўязной брамы. Спецыялісты мяркуюць, што дробнымі манетамі расплачваліся пры ўездзе ў горад. Дарэчы, гэта ж месца пазначана і на плане. Тут плануюць зрабіць уязную арку і сімвалічны надпіс пра пачатак Копысі.

Гэта не адзіная шчаслівая знаходка археолагаў. На самім гарадзішчы ў 2003 годзе, калі ішло добраўпарадкаванне, раскапалі ўезд, выкладзены брукаванкай. Сёння ёсць намер аднавіць дарогу, якая была ў XVІІ стагоддзі. Цяпер там стаіць сімвалічная драўляная брама, але яе перарабляюць з новага матэрыялу. Прывядуць у парадак і саму пляцоўку гарадзішча. Абазначаць месца размяшчэння гаспадарскага двара (яно таксама вядома не толькі па матэрыялах інвентароў, але і па выніках раскопак).

— Адметная пабудова Копысі — каплічка другой паловы XІX стагоддзя. Цяпер яна знаходзіцца на тэрыторыі вытворчага цэнтра, дзе робяць кераміку, — працягвае Вольга Ляўко. — У свой час Копысь славілася надзвычай таленавітымі майстрамі, якія рабілі кафлю. Іх вывезлі ў Расію падчас вайны 1654−1667-х гадоў. Нашы рамеснікі ўдзельнічалі ва ўпрыгожванні царскіх палат, розных храмаў на тэрыторыі Расіі. Кафлянае майстэрства было так моцна развіта ў Копысі, пачынаючы з часу сярэднявечча, што ў XVІІІ стагоддзі там працавалі дзве мануфактуры па вырабе кафлі. Потым яны аб’ядналіся разам і ўтварыўся завод. На тэрыторыі завода, для рабочых, і збудавалі гэту каплічку. Гэта вельмі важная частка гісторыі. Але капліца дагэтуль не з’яўляецца помнікам гісторыка-культурнай спадчыны. Я спрабавала высветліць, хто за яе адказны. Аднак мясцовыя ўлады спасылаліся на царкву. А ў царкве казалі, што ў іх падпарадкаванне каплічку не перадавалі. Яна застаецца безгаспадарнай! Варта дадаць, што мы правялі побач з ёй раскопкі і выявілі: акурат там было пахаванне.

Пры аднаўленні на шыльдзе з планам горада пазначаць і так званы Пятроўскі вал — умацаванні, якія ўзводзілі ў 1707 годзе вакол Копысі і Александрыі. Пётр І спачатку пабудаваў там абарончыя ўмацаванні падчас вайны са Швецыяй, а калі давялося адступаць, Копысь спаліў.

— Копысь — вельмі важны гістарычны цэнтр, вядомы з XІ стагоддзя, — тлумачыць Вольга Ляўко. — Там была памежная крэпасць Смаленскай зямлі на левым беразе Дняпра, гэтаксама як Орша была памежнай крэпасцю Полацкага княства насупраць яе на правым беразе Дняпра. А пазней — у XVІ, XVІІ і XVІІІ стагоддзях — існаваў Копыскі замак, і гэта тэрыторыя з’яўлялася прыватным уладаннем, належала Радзівілам, таму захаваліся некаторыя дакументы. У прыватнасці, план Копысі 1665 года. На ім абазначаны ўсе ўмацаванні як замкавай часткі (канструкцыі сцен і вежаў), так і ўмацаванні гарадской часткі, бо ў сярэднявечных гарадах, якія мелі пэўнае значэнне ў дзяржаве, акрамя замкавых умацаванняў, былі яшчэ ўмацаванні цэнтральнай часткі горада. Важна, каб пра такія маленькія, але лёсавызначальныя цэнтры Беларусі памяць захоўвалася і сёння.

Копысь, рынак, 1905 год

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Адновяць тры вежы

Гарадзішча, вежы, дарога — што адновяць у Копысі адпаведна з планам 1665 года (падрабязнасці).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение