Цягнік VS каровы

У Талачынскім раёне пад цягнік патрапіў статак кароў

734 просмотра :: 3 комментария 20.05.2017 13:35

Цягнік Калінінград - Масква ў ноч з 19-га на 20-е мая ехаў па графіку да Талачынскага раёна. На перагоне Бобр-Талачын, а дакладней паміж прыпынкамі прыгарадных цягнікоў Трацылава і Красная Горка лакаматыў сустрэўся з мясцовым статкам кароў. Канешне, пры сутыкненні моцнага лакаматыва з саставам вагонаў і статкам кароваў мацней аказаўся цягнік. Колькі кароў пры гэтым загінула сказаць пакуль не магчыма - афіцыйнай інфармацыі з лічбамі пакуль што няма. Пасля сутыкнення, цягнік прастаяў каля 30 хвілін пакуль ішло разбіральніцтва. Пасля вымушанага прыпынку лакаматыўная брыгада працягнула ход, але высветлілася, што ў колы другога вагона набіліся рэшткі жывёлаў з-за чаго не магла своечасова спрацоўваць тармазная сістэма. Больш чым гадзіну начальнік цягніка разам з праваднікамі вышкрабалі з колаў мяса кароваў - цягнік у гэты час зноў рабіў вымушаны прыпынак.

Ад Краснай Горкі цягнік рухаўся вельмі марудна - не было ўпэўненасці ці не засталіся рэшткі жывёлаў у іншых колавых парах. У выніку цягнік у Оршу прыйшоў на 3 гадзіны пазней за расклад.

Комментарии читателей:

Новости: Оршанский регион

Новости: Происшествия