Сустрэча з рэдактарам "Arche"

25 траўня ў Оршы адбудзецца сустрэча з рэдактарам часопіса Arche, аналітыкам Валерам Булгакавым.

250 просмотров :: 0 комментариев 24.05.2017 14:18

Аналітык Валер Булгакаў і часопіс "Arche", які выпускаецца пад яго рэдакцыяй даўно і добра вядомыя ў Беларусі. Тэматычныя выпускі выдання ў розныя гады прысвячаліся знешнім дачыненням Беларусі, войску Вялікага княства Літоўскага, разнастайным канфліктам і шмат чаму іншаму.

У праграме выступу ў Оршы:

1."Еўропа-Расія-Беларусь: гісторыя і палітыка ўзаемаадносін"

2.Кароткі агляд апошніх выданняў ча сопіса "Аrche"

Акрамя таго, на сустрэчы прысутныя змогуць набыць выданні:

Алег Латышонак "Нацыянальнасць -беларус"

Мікола Улашчык. Збор твораў

Гісторыя старажытнага Наваградка

Род Сапегаў

Катынь,1940. Гісторыя аднаго злачынства.

Алексіевіч і імперскі кантэкст. А таксама іншыя выданні і нумары часопіса.

Сустрэча адбудзецца па адрасе: вул.Камсамольская, 16-4.

Пачатак а 17.00. Уваход вольны, на імпрэзу запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца нацыянальнай гісторыяй, палітыкай, літаратурай.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Культура