03:00

+3

10 м/с

970 гПа

06:00

+3

9 м/с

967 гПа

09:00

+1

11 м/с

966 гПа

12:00

+0

10 м/с

969 гПа

15:00

+1

9 м/с

975 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

14.07.2017 16:15

5486 просмотров, 0 комментариев

1652 - 1654

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынского: ўступленне 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

, 1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11

1652 г., 5 жніўня У Куцеінскай друкарні выдадзены “Новый завет с Псалтирью”. Дарэчы, кнігі выпускаліся значнымі для таго часу накладамі – да 600-700 асобнікаў. У Куцейне была створана мастацкая школа ў беларускай графіцы 1630—1654 гг. Кніжныя гравюры (дрэварыты) стылістычна блізкі да традыцый беларускага народнага мастацтва (лубка). Выданні былі багата ўпрыгожаны застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі з выявамі птушак, звяроў, чалавечых фігур, а такама ілюстрацыямі, гербамі, мелі дэкаратыўныя тытульныя лісты, дзе часта змяшчаліся выявы людзей. Асаблівасць школы – свецкі, жанравы характар адлюстраваных сцэн.

“Новы завет с Псалтирью”. Разгорт з гербам Стэткевічаў і пачаткам прысвячэння “пану на Любавічах і Баркалабаве, наваградскаму кашталяну, фундатару і дабрадзею Куцеінскага манастыра Михалу Стэткевічу”. Куцейна, 1652 г.

“Новый завет с Псалтирью”. Разварот з гербам Гарбацкіх і прысвячэнне Іосіфу Гарбацкаму, епіскапу Віцебскаму, Мсціслаўскаму, Аршанскаму і Магілёўскаму. Куцейна, 1652 г.

“Новый завет с Псалтирью”. Разгорт з выявай евангеліста Марка. Куцейна, 1652 г.

1653 г., 7 мая У Оршы адбыўся значны пажар. Горад “з Божага дапушчэння амаль дашчэнту згарэў і ў попел перамяніўся”. У сувязі з гэтым Орша на 4 гады была вызвалена ад падаткаў і абавязкаў размяшчэння жаўнераў.

1650-я гг .Аршанскім падстаростам быў Леан-Ян Хлусовіч.

1650-я гг. Пэўны час у Куцеінскім Свята-Богаяўленскім манастыры жыў Ігнацій Іяўлевіч (26.9.1619, г. Магілёў – каля 1686), беларускі педагог-асветнік (быў выхавальнікам дзяцей заснавальніка Куцеінскага манастыра Б. Стэткевіча), грамадскі і царкоўны дзеяч, пісьменнік.

1653 г. У Куцеінскай друкарні выдадзены “Букварь славянского языка”. Захавалася тры экзэмпляры кнігі (у Варшаве, Санкт-Пецярбургу, Дубліне (Ірландыя)).

Тытул кнігі “Букварь славянского языка”. Расійская Нацыянальная бібліятэка (Санкт-Пецярбург).

Вокладка куцеінскага буквара са збору РНБ з надпісам на замежнай мове, што сведчыць пра тое, што ім, магчыма, карыстаўся нейкі іншаземец.

1653 г., 20 мая У Куцеінскай друкарні выдадзена кніга “Сильвестр Косов. Дидаскалия”. С. Косаў (?-1657) – царкоўны і грамадскі дзеяч, пісьменнік, публіцыст.

С. Косаў. Гравюра XVIIст.

Друкарскі станок першай паловы XVII ст.

1653 г. У Маскву было прывезена для продажу 530 кніг, выдадзеных у Куцеінскай друкарні. Манахі звярнуліся да цара Аляксея Міхайлавіча: “Царю государю… бьют челом богомольцы твои из Литвы Кутеинского монастыря черный поп Венедихт да келарь старец Акакий. Присланы, государь, мы из монастыря к тебе, государю, от братии скудостии ради с книгами с новыми заветы, а тех, государь, книг 530, и нам, богомольцам твоим, продаваючи те книги врознь, на Москве забавитца. Милосердный государь царь и великий князь Алексей Михайлович всеа Русии, пожалуй нас, вели, государь, у нас те книги взять в свою государеву казну и вели, государь, нам за те книги деньги выдать из своей государевой казны, чтоб нам, богомольцам твоим, на Москве за теми книгами не зажитца…” Просьба манахаў была задаволена – ім заплацілі па 2 рублі за кнігу.

Кніжныя лаўкі на Спасскім масту ў XVII ст. Мастак А. М. Васняцоў. 1902 г.

1653 г., 28 чэрвеня Мітрапаліт Кіеўскі Пётр Магіла асвяціў Свята-Духаўскі сабор Куцеінскага Свята-Успенскага манастыра. У алтары храма былі пакладзены мошчы св. вялікапакуткніка Панцелеймана, св. Вялікапакутніка Арцемія, св. Прападобнага Анастасія Персіяніна. У храме меліся каштоўныя падарункі расійскіх цароў і царыц.

Пётр Магіла. Малюнак з аўтографам.

Паштоўка, прысвечаная 375-годдзю Куцеінскага Свята-Успенскага жаночага манастыра. 2006 г.

1653 г. Аршанскім старостам быў Пётр Галінскі (Галімскі). Потым старостам Аршанскім быў Самуэль Галінскі (Галімскі).

Герб Галінскіх “Равіч”.

1653 г., 12 верасня У Куцеінскай друкарні выдадзена кніга “Памва Берында. Лексикон славено-росский”. Памва Бярында (?-1632) – усходнеславянскі лексікограф, друкар, гравёр, паэт, перакладчык.

Памва Бярында. Фрагмент малюнка з кіеўскага выдання 1627 г.

Тытул кнігі “Памво Берында. Лексикон славеноросский. Имен толкование”. Расійская Нацыянальная бібліятэка (Санкт-Пецярбург)

Сярэдзіна XVII ст. За межамі Оршы заснаваны кляштар місіянераў.

1654 г, 16 лютага Гетман ВКЛ Януш Радзівіл даў ваяводам універсал аб правядзенні войскаў пад Оршай у баявую гатоўнасць у сувязі з пагрозай наступлення маскоўскага войска.

Януш Радзівіл. 1650-я гг.

Крылаты гусар. XVII ст.

Воіны Рэчы Паспалітай. XVIIст.

1654 г., 20 мая Пачалася вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай за Беларусь і Ўкраіну. Працягвалася да 1667 г. Колькасць насельніцтва ў Аршанскім павеце ў выніку вайны скарацілася з 473200 жыхароў да 145015. З 67000 гаспадарак уцалела 21710. Наогул, у XVII ст. Рэч Паспалітая толькі 32 гады не знаходзілася афіцыйна ў стане вайны.

Карта “Вайна Расіі і Рэчы Паспалітай 1654-1667 гг.”

Ян ІІ Казімір Ваза. Невядомы мастак. Да 1668 г.

Воіны арміі Рэчы Паспалітай. Мастак Ю. Каштанаў.

Цар Аляксей Міхайлавіч (Раманаў).

Руская артылерыя. XVIIст.

1654 г., 5 чэрвеня Аршанскі суд афармляе завяшчанне скарбніка Якава Ломскага, які даручаў жонцы выкарыстаць “сто чэрвоных злотых” на выраб царкоўнага начыння для Куцеінскага Свята-Богаяўленскага манастыра, дзе ён разлічваў быць пахаваным.

Дукат (чэрвоны злоты) польскі. Золата. 1641 г.

1654 г., сярэдзіна чэрвеня Войскі пад камандаванне гетмана Януша Радзівіла (колькасць, па розных крыніцах, вагаецца ад 6 да 15 тысяч) адступілі ад Краснога пад Оршу. З Оршы Я.Радзівіл накіроўваў атрады для дыверсій супраць рускіх войскаў. Так, 1,5-тысячны атрад падпалкоўніка Ганскага ноччу напаў на спячы лагер М.І. Адаеўскага і нанёс рускім сур’ёзныя страты і “и тамо через два часа и большим ручным оружием бились”.

Януш Радзівіл. XVII ст.

Воіны Рэчы Паспалітай. XVII ст. З малюнка К. Кучынскага.

Ротмістр войска Рэчы Паспалітай. З гравюры канца ХІХ ст.

Руская ручная зброя XVI-XVII стст.

1654 г., 1 ліпеня У пісьме каралю з Оршы адзін з кіраўнікоў войска Рэчы Паспалітай адзначае, што шляхецкае апалчэнне збіраецца з вялікай цяжкасцю: ”И то наказание и заслепление божие, что шляхта не единые охоты к обиранию и деянию отпору неприятелю не чинят”.

1654 г., 3 жніўня Польны гетман ВКЛ князь Вінцэнт (Аляксандр) Гасеўскі (каля 1620-62) прычыніў пад Оршай вялікую шкоду маскоўскаму войску, якім кіраваў князь Я. К. Чаркаскі. Аднак аршанскае павятовае войска, якое не пажадала далучыцца да Радзівіла, было заатакавана маскоўскай арміяй і разбіта, хоць вялікі гетман і прысылаў аршанцам у дапамогу свае 4 харугвы.

Вінцэнт Гасеўскі. Сярэдзіна XVII ст

Воіны Рэчы Паспалітай. XVI-XVII стст.

1654 г., 11 жніўня Маскоўскае войска начале з Чаркаскім з увайшло ў Оршу.

Рускі стралецкі строй.XVII ст. Мастак А. Карацук. 2006 г.

1654 г. У Куцеінскай друкарні выдадзена книга “Диоптра, или Зерцало”. Гэта была апошняя кніга, выдадзеная ў манастыры. “Негледзячы на адносна кароткі (усяго каля дваццаці гадоў) тэрмін існавання, Куцеінская друкарня пакінула значны след у гісторыі айчыннага кнігадрукавання. Выпушчаныя ёю кнігі выкарыстоўваліся, прынамсі, да другой паловы ХІХ ст. і нярэдка перавыдаваліся іншымі друкарнямі (як, напрыклад, магілёўскай). Усё гэта сведчыць пра тую важную ролю, якую яна адыграла ў духоўным жыцці Беларусі” (Юрый Лаўрык, даследчык беларускага кірылічнага кнігадрукавання).

Старонка кнігі «Диоптра…» са збору РНБ.

Двухпавярховы манастырскі будынак, у якім раней месціліся манаскія келлі, трапезная, духоўнае вучылішча. Як мяркуецца, тут працавала манастырская друкарня. Ніжні мураваны паверх захаваўся з XVII ст. Здымак зроблены А. М. Шынкевічам у 1995 г. Пажар, які адбыўся восенню 1997 г., цалкам знішчыў другі (драўляны) паверх, які, як мяркуецца, быў пабудаваны ў пачатку ХХ ст.

1654 г., 20 жніўня Пададзена чалабітная бургамістра Оршы Фёдара Данілковіча рускаму цару Аляксею Міхайлавічу з просьбай даць гораду ахоўную грамату.

Цар Аляксей Міхайлавіч (Раманаў). Невядомы мастак. XVII ст

1654 г., жнівень Старац Куцеінскага Свята-Богаяўленскага мужчынскага манастыра Дзіянісій прасіў у рускага цара Аляксея Міхайлавіча ахоўную грамату, “чтоб их монастырских деревень крестьян и жен и детей государевы ратные люди не разоряли и не разогнали и в полон не имали, и чтоб им волно было жить на прежних своих местах”.

1654 г., жнівень Ігумен Куцеінскага Свята-Богаяўленскага манастыра Іаіль Труцэвіч знаходзіўся ў Магілёве, дзе асабіста пераканаў гараджан падтрымаць рускае войска. Магілёўская хроніка паведамляе, што калі “Маскоўскае войска наступіла, сіле якога горад Магілёў не змог працівіцца, быў вымушаны паводле рады правялебнага ў Бозе айца Іаіля Труцэвіча, ігумена Куцеінскага манастыра, паддацца”. За гэта «Иоиль терпел не малое озлобление», адзначыў у пісьме цару магілёўскі ваявода Міхаіл Ваейкаў.

Сцяг Вялікага палка Аляксея Міхайлавіча. XVII ст.

1654 г., 25 жніўня Дадзена ахоўная грамата рускага цара Аляксея Міхайлавіча жыхарам Оршы “І мы, вялікі гасудар і вялікі князь Аляксей Міхайлавіч, бурмістраў, райцаў, і лаўнікаў, і ўсіх паспалітых горада Оршы пасадскіх людзей пажалавалі, на ранейшых іх месцах жыць ім дазволілі і ад усялякіх людзей абкрадаць і разарэння над імі ніякага чыныць не загадвалі. І па нашай гасударскай міласці наша царская вялікасць баярам і ваяводам і ўсялякім прыказным людзям горада Оршы бурмістрам, і райцам, і лаўнікам, і ўсім паспалітым пасадскім людзям на ранейшых іх месцах жыць загадалі і ад нашай царскай вялікасці ратных людзей і ад усялякіх людзей загадалі іх аберагаць і разарэння ніякага над імі не чыніць, і жанок іх і дзяцей у палон браць з гэтага часу не загадваць”.

Аляксей Міхайлавіч (Раманаў). XVIIст.

1654 г., 7 верасня Рускі цар Аляксей Міхайлавіч прыняў духавенства Куцеінскага Свята-Богаяўленскага манастыра на чале з ігуменам Іаілем Труцэвічам (15 чалавек).

План раскопак падмуркаў вежы-званіцы і фрагмента прымыкаючай да яе агароджы Куцеінскага Свята-Богаяўленскага манастыра. XVII ст. Раскопкі В. М. Ляўко. 1997 г.

Падмуркі брамы са званіцай. Куцеінскі Свята-Богаяўленскі манастыр. XVII-XIX стст. Раскопкі В. М. Ляўко. 1997 г.

Падмуркі манастырскай агароджы. XVII ст. Раскопкі В. М. Ляўко. 1994 г.

1654 г., 13 верасня Аршанскія сяляне звярнуліся з чалабітнай да цара Аляксея Міхайлавіча, у якой скардзіліся на рабункі і здзекі з боку маскоўскага войска.

Штандарт цара Аляксея Міхайлавіча.

1654 г., верасень Аршанец Карп Цімафееў паведамляе магілёўскаму суду, што “должен ему жидовин Енох Якубов 176 коп полским числом (лікам – В. Л.)… и он де из Могилева утек”.

1654 г. Дадзена ахоўная грамата рускага цара Аляксея Міхайлавіча Куцеінскім мужчынскаму і жаночаму манастырам.

Кафля паясовая з раслінным арнаментам і надпісам на старажытнаславянскай мове. Гліна. XVII ст. Куцеінскі Свята-Богаяўленскі манастыр. Раскопкі В. М. Ляўко. 2004 г.

Фрагмент падлогі Свята-Духаўскай царквы. XVII ст. З былой экспазіцыі МГКО.

1654 г., кастрычнік Ігумен Куцеінскага Свята-Богаяўленскага манастыра Іаіль Труцэвіч з браціей знаходзіўся ля Дуброўны, якую асаджалі рускія войскі, з мэтай угаварыць гарнізон Дуброўны капітуляваць перад захопнікамі.

1654 г. Каля 100 падвод спатрабавалася для пераезду манахін Куцеінскага Свята-Успенскага манастыра на чале з ігуменняй Меланняй (Ерчаковай) у Маскву. Потым Мелання стане ігуменней Новадзявочага манастыра ў Маскве.

Новадзявочы манастыр у Маскве.

1654 г. З паведамлення новага маскоўскага ваяводы Оршы Палуехтава стан аршанскага замка быў трагічны. 68 сажняў замкавага муру абваліліся, не ставала таксама адной з брамаў і колькіх вежаў. Зубцы на замкавых мурах былі абламаныя, а ў частаколе трапляліся нават колькіметровыя дзіры.

1654-1661 гг. Орша часова знаходзілася ў складзе Расіі падчас руска-польскай вайны.

Расійскія воіны. XVII ст. Сучасны малюнак.

1654-1655 гг. Па загаду патрыярха Маскоўскага Нікана адбыўся пераезд Куцеінскай друкарні ў Валдайскі Іверскі Багародзіцкі Святаазёрскі манастыр пад Вялікім Ноўгарадам. У пасланні куцеінскай браціі ён пісаў:”… и вы, вся братия, по велению нашему вземшися на подводы, не косните прийти в монастырь наш Иверский и печать книжную со всяким нарядом и печатные книги, и печатных мастеров и прочих, которых доведется, повелели есмо намеснику Иверского монастыря взять». Разам з друкарняй быў вывезены адмысловы разны іканастас Свята-Богаяўленскага сабора. У Расію выехалі таксама выдатныя будаўнікі, друкары, гравёры, разьбяры, іканапісцы, кавалі, кафляры. З 200 манахаў, якія пражывалі ў манастры ў сярэдзіне староддзя, да яго канца засталося каля 60. Па падліках ігумена манастыра Мяцелія Чайкоўскага (XVIIІ ст.), страты, якія былі нанесены Куцеінскаму Свята-Богаяўленскаму манастыру ў выніку вываза ў Расію царкоўнага начыння, кніг і друкарскага абсталявання, склалі 30000 рублёў (вялікія па тым часе грошы).

Патрыярх Нікан.

Іверскі манастыр. Сучаснае фота.

1654 г. снежань-1655 г.(?) Па дарозе ў Іверскі манастыр у Болдзіне памёр ігумен Куцеінскага Свята-Богаяўленскага манастыра Іаіль Труцэвіч. Дата яго нараджэння невядома. Паходзіў з Магілёва. Быў друкаром і пісьменнікам, прыхільнікам грамадска-палітычных і культурных сувязей з Рускай дзяржавай. Пахаваны ў Іверскім манастыры. Яго імем названа вуліца ў Оршы.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1652 - 1654

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение