21:00

+10

6 м/с

981 гПа

00:00

+9

6 м/с

979 гПа

03:00

+8

6 м/с

977 гПа

06:00

+7

6 м/с

975 гПа

09:00

+8

6 м/с

975 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

19.07.2017 07:29

5434 просмотра, 0 комментариев

1655 - 1687

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынского: ўступленне 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

, 1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654

1655 гг. Ігуменам Куцеінскага Свята-Богаяўленскага манастыра быў прызначаны Дзіянісій. На чале інакаў манастыра ён прыбыў у Іверскі манастры на Валдаі. Памёр у 1658 г.

1655 г., студзень Умацаванні Оршы, негледзячы на намаганні маскоўскага ваяводы Палуехтава, які збудаваў за патрэсканым мурам драўляную крэпасць, на пачатку 1655 г. надалей знаходзіліся ў фатальным стане. Скарыстаўшыся з гэтага факту і з няўважлівасці гарнізону, ротмістр казацкай харугвы Крыштаф Стацкевіч “з сотняй жаўнераў незаўважна прарваўся ў горад, наляцеў на хату маскоўскага ваяводы, узяў яго і звязанага прывёз гетману, амаль не страціўшы сваіх”.

Воіны Рэчы Паспалітай XVII ст. Сучасны малюнак.

Даспех гусара Рэчы Паспалітай. XVII ст.

1655 г., студзень Войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Януша Радзівіла, Вінцэнта Гасеўскага, Паўла Яна Сапегі, Самуэля Аскеркі, Ежы Караля Глябовіча вызвалілі Оршу ад рускага войска.

Януш Радзівіл. Мастак Д. Шульц. 1652 г.

Вінцэнт Гасеўскі.

Павел Ян Сапега.

Мушкецёр наёмнай пехоты Рэчы Паспалітай. XVII ст.

Гусар Рэчы Паспалітай. XVII ст.

1655 г. Пабудаваны мураваны сабор Свята-Успенскага жаночага манастыра.

Свята-Успенскі манастыр. Фота пачатку ХХ ст. У цэнтры на заднім плане мураваны саборны храм Сашэсця Святога Духа.

1655 г. Магілёўская праваслаўная епархія царскім урадам падпарадкавана Маскоўскаму Сіноду.

1655 г., 11 мая Орша занята войскам пад камандаваннем рускага стольніка З. Ф. Лявонцьева і казакамі палкоўніка Івана Залатарэнкі. З “Отписки…” Лявонцьева можна даведацца, што ў Оршы яго сустракалі “с хлебом немногие люди”, што ў горадзе было каля тысячы “посацкіх людей” і што яны пры набліжэнні рускіх “разбежались по лесам”. Да 1661 г. Орша трапіла пад уладу рускага цара.

Іван Залатарэнка. XVII ст.

Казакі. XVII ст.

Рускія стральцы. XVII ст.

1658 г. У выдадзенай у Іверскім манастыры кнізе “Рай Мысленный” ад імя патрыярха Нікана пра Куцеінскі Свята-Богаяўленскі манастыр гаворыцца: “Слышав же аз от многих известно, яко и там благочестие сияет. Беже тамо Лавра Велика, Свято-Богоявления Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа, завома Кутейно, близ славно града Орши, иж бысть глава и начало общему житию во всей Белой Русии и в Литве…”

Партыярх Нікан.

Герб патрыярха Нікана з кнігі “Рай Мысленный”. Як мяркуецца, герб быў выразаны манахам Куцеінскага манастыра.

Разгорт кнігі “Рай Мысленный”.

1656 г., 28 жніўня Рускі цар Аляксей Міхайлавіч наведаў Куцеінскія манастыры. Былі вывезены ў Маскву выдатныя манастырскія майстры – разьбяры па дрэве Старац Арсеній і Герасім Акулаў, гравёр Паісій, адліўшчык шрыфтаў Калістрат і іншыя. Мясцовыя манахіні былі накіраваны ў Новадзявочы манастыр у Маскве, а ў Куцейну перавялі маскоўскіх “старыц”.

Аляксей Міхайлавіч (Раманаў). Польская гравюра XVIIст.

1657 г. Царскі ўрад загадаў ваяводу Сямёну Данілавічу Змееву з невялікім атрадам выселіць казакоў, якія ў першай палове 1650-х гг. рассяліліся на ўсходзе Беларусі, з Оршы і Аршанскага павета.

Казак. Гравюра XVII ст.

1657 г. Рускі ваявода ў Оршы Мацвей Андрэевіч Палуехтаў пісаў цару, што “мещане Орши-города, которые и жили не больши ста людей, и те были от всяких проезжих людей… в большом изгнанье, а боронить было их некому. А ныне слуша твою великого государя милость ото всех стран оршанцы хотят на старину приходить и селиться. А сказывают про себя, что бедность их большая”.

1658 г., люты Няўдачай закончылася вярбоўка жыхароў Оршы і Аршанскага павета ў рускую драгунскую службу. С. Д. Змееў сведчыў, што ў Оршы і павеце «гулящих вольных людей нет», «а которые вольные охочие люди и есть, и тем… и оружия дать не сметь… и нихто по них не ручается в том денежном жалованье, и запишутца от скудости для твоего государева жалованья».

1658 г., 3 снежня Жыхары Оршы запісваліся ў казацкія атрады Івана Нячая.

Запарожскія казакі. Гравюра з кнігі Г.-Л. дэ Баплана “Апісанне Украіны”. 1648 г.

1660 г. Нарадзіўся Дамінік Падолец (Пололец), ураджэнец Наваградчыны. Езуіт, педагог, бібліятэкар. Апошнія гады жыцця правёў у езуіцкім калегіуме ў Оршы. Памёр у 1706 г.

1660 г. Ігуменней Куцеінскага Свята-Успенскага манастыра была Фаціння.

1660-я гг. У літаратуры згадваецца пра існаванне ў Оршы кляштара бенедзікцінак.

1660-1662 гг. Аршанскім маршалкам быў Альбрыхт Цеханавецкі.

1661 г. Варшаўскі сойм вызваліў Орша ад падаткаў і павіннасцей на 4 гады з прычыны збяднення і яе разарэння падчас вайны. У пастанове сойма ў прыватнасці адзначалася: “Праяўляючы асаблівы клопат аб тым, каб горад Орша у выніку безупынных маскоўскіх уварванняў неаднаразова спалены і ўшчэнт разбураны, мог адрадзіцца, мы вызваляем аршанскіх мяшчанаў ад падаткаў, устаноўленых гэтым соймам і наступнымі, тэрмінам на 4 гады, за выключэннем пошлінаў нашых і Рэчы Паспалітай і чапавога (падатак на вытворчасць алкагольных напояў – В.Л.) з тых, хто не пагарэў”.

Мяшчане Рэчы Паспалітай. Сярэдзіна XVII ст.

1661 г. Узведзены падмуркі царквы Раства Багародзіцы. Падмуркі царквы ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Падмуркі царквы Раства Багародзіцы. План. XVII-XVIII стст. 1996 г. Раскопкі В.М. Ляўко.

Пахавальная камера (фрагмент) пад царквой Раства Багародзіцы. 1997 г. Раскопкі В.М. Ляўко.

Плітка падлогі з адбіткамі слядоў жывёл і птушак. Знойдзена падчас раскопак падмуркаў царквы Ю. Копцікам. 1999 г.

Ахоўная шыльда на будынку царквы.

1661 г., 26 жніўня Адбыўся справаздачны сеймік Аршанскага павета, які даў згоду на выплату падымнага падатку.

Касцюм шляхты. XVII ст. Шляхціц і ротмістр у жупанах і дэліях. Паводле гравюры А. Бруна.

1661-1669 гг.(?) Аршанскім бурмістрам быў Каспар Халевіч.

1664 г., 14 сакавіка Пасля закрыцця зноў адчынены езуіцкі калегіум.

1665 г. Аршанскім маршалкам быў Міхал-Леў Друцкі-Саколінскі. Быў пісарам ВКЛ (з 1671 г.), неаднаразовым паслом на Соймах, вялікім красамоўцам і чалавекам надзвычайнай памяці.

1665 г. 22 манахіні з Куцеінскага Свята-Успенскага манастыра на чале з ігуменней Іраідай Кураковай былі накіраваны ў Вазнясенскі манастыр горада Смаленска.

1665 г., май 77 сем’яў аршанскіх мяшчан (каля 200 чалавек) пакінулі горад. Адны з іх пераехалі ў Смаленск, іншыя – у Маскву. У Маскве выхадцы з Беларусі сяліліся ў Мяшчанскай слабадзе. Па перапіснай кнізе канца XVII ст.у ёй пражывала больш за 20 сем’яў з Оршы і Аршанскага павета. Сярод іх выдатныя майстры – разьбяры па дрэве Іпаліт і Арсеній, сталяры Восіп Андрэеў і Андрэй Фёдараў. Працавалі яны пры царскім двары.

Масква XVII ст. Мастак А.М. Васняцоў.

1665 г. Аршанскім падстаростам быў Мікалай-Казімір Дамброўскі (Дуброўскі).

Герб Дамброўскіх “Дуброва”.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1655 - 1687

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение