09:00

+9

6 м/с

981 гПа

12:00

+10

7 м/с

984 гПа

15:00

+11

6 м/с

985 гПа

18:00

+12

5 м/с

986 гПа

21:00

+8

1 м/с

987 гПа

Орша, Спорт

Шахцёр — Орша (LIVE)

23.07.2017 15:15

2484 просмотра, 6 комментариев

Прапануем тэкставы онлайн матчу 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе паміж салігорскім "Шахцёрам" і "Оршай".

Артыкулы orsha.eu напярэдадні матчу:

Анонс і разважанні пра важнасць гульні для аршанцаў у нататцы "Матч трыццацігоддзя"

Шанцы камандаў у матэрыяле "Якія будуць стаўкі?"

Онлайн пачнецца незадоўга да пачатку паядынку. Старт на стадыёне "Будаўнік" у Салігорску а 18:00.

17-38 Стартавыя фармацыі камандаў:

Шахцёр (Салігорск): Караджаў, Матвейчык, Янушкевіч, Аляхновіч, Януш, Багарыч, Црэпуля, Рыбак (к), Кавалёў, Бардачоў, Лісаковіч.

Запасныя: Садоўскі, Бурко, Сялява, Алексіевіч, Лапцеў, Зламысліч, Пазняк.

Орша: Харытонаў, Мінянкоў, Мараў, Вараб'ёў, Волкаў, Салодкін, Казарэз, Хількевіч, Шчарбакоў, Краўчук, Хадневіч.

Запасныя: Гудзенка, Пракопчык, Кітаёў, Жалезнікаў, Жданок.

17-52 Ужо стартавыя склады каманд прынеслі нечаканасці. За "Оршу" дэбютуюць адразу трое футбалістаў! Гэта Волкаў, Казарэз і Салодкін. Пры гэтым Волкаў вярнуўся ў каманду, за якую выступаў у мінулым сезоне.

17-56 У складзе "Шахцёра" два футбалісты нацыянальнай зборнай - Януш і Бардачоў. Плюс Матвейчык раней таксама гуляў за нацыянальную каманду.

17-57 Акрамя Бардачова за "Шахцёр" дэбютуе галоўны трэнер каманды паляк Марэк Зуб.

18-00 Паехалі!

18-03 Атакі "Шахцёра" на самым старце паядынку. Як і прагназавалася, каманда Юрыя Канаплёва будзе гуляць другім нумарам, на контратаках.

18-04 Рэжучая контратака аршанцаў! Волкаў вывальваецца сам насам з брамнікам салігорцаў, але Караджаў забірае мяч. Востра! Прыемна казаць, што першая вострая атака ў матчы праведзена аршанцамі. Крыху б хітрэй прабіць...

18-07 А цяпер небяспека ля брамы "Оршы" — Багарыч пагражаў браме гасцей, але наш кіпер Дзмітрый Харытонаў ліквідаваў пагрозу. Будзе толькі вуглавы.

18-13 Серыя вуглавых ва ўладаннях "Оршы". Да шчасця, ні да чаго гэта не прыводзіць.

18-14 Ах, якая атака аршанцаў! Казарэз, здаецца, быў з мячом, але абарона салігорцаў справілася.

18-18 Црэпуля з перадачы Лісаковіча дальнім ударам адкрывае лік у матчы. Не хапіла Харытонаву сантыметраў, каб накрыць мяч. 1:0 на карысць "Шахцёра"

18-21 Зноў набег "Шахцёра", але небяспека малая.

18-24 Удар нападнік "Шахцёра" Януша, міма.

18-26 Салігорцы патрабуюць пенальці, паказваючы на падзенне свайго футбаліста ў штрафной плошчы. Аднак менскі арбітр Яўген Навумаў 11-метровы не прызначае, не бачыць ніякага парушэння правілаў.

18-29 Паўабаронца "Шахцёра" Кавалёў б'е ў падзенні. Недакладна. Гаспадары працягваюць атакаваць.

18-31 Увага! Аршанцы зарабілі права на штрафны ўдар паблізу брамы гаспадароў поля. Гэта можа быць небяспечна.

18-31 На жаль, Шчарбакоў зусім няўдала выконвае стандарт. Мяч у руках галкіпера.

18-40 Януш з навеса Кавалёва пагражаў браме аршанцаў. Харытонаў справіўся.

18-43 Шчарбакоў не рашыўся на камбінацыю, а зрабіў навес у штрафную. Там Караджаў забірае мяч.

18-44 Парушэнне правілаў каля нашай штрафной, і Мінянкову даюць жоўтую картку. Першае папярэджанне ў матчы.

18-46 Эхххххххх... Адна хвіліна дададзена да першага тайму, і трэба ж такому адбыцца, што салігорцы ўсё-ткі ўвасабляюць сваю перавагу ў забіты гол. 2:0

18-48 Гол у браму "Оршы" дальнім ударам забіў Лісаковіч. Каманды адпраўляюцца на перапынак. 2:0.

18-58 Супернікі з'яўляюцца на поле. Праз пару хвілін пачнецца другі тайм.

19-01 А "Шахцёр" праводзіць адразу дзве замены. Зараз стараемся разабрацца, хто і замест каго выйшаў на траўнік.

19-01 Ага, Януш і Аляхновіч сышлі з поля. А другі тайм замест іх пачынаюць нападнік Лапцеў і паўабаронца, дэбютант салігорцаў з Босніі і Герцэгавіны Зламысліч.

-------------------------------------------------------------------------------------------------

19-02 Другі тайм!

19-04 Лісаковіч набірае яшчэ адзін выніковы бал у салігорцаў. Яго падачу паспяхова замыкае Янушкевіч. 3:0, супраціў "Оршы" скончаны на самым пачатку другой паловы?

19-08 І "Шахцёр" працягвае атакі. Пара і нашым нешта прыдумаць, правесці контратаку. Зразумела, што далейшая барацьба ў кубку для нас дэ-факта скончаная, але хочацца ўбачыць хаця б выязны гол.

19-12 Відаць, наспела замена ў складзе "Оршы". Запасныя сіня-белых размінаюцца, але Юрый Канаплёў пакуль не выбраў нікога з рэзерву, каб выпусціць на поле.

19-17 Харват Багарыч у складзе "Шахцёра" саступае месца экс-футбалісту берасейскага "Дынама" і жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" Бурко

19-18 Не клеіцца ў нашых у атацы, не клеіцца

19-19 Янушкевіч мог зрабіць дубль, але ягоным планам не наканаваны поспех - Харытонаў бліскуча пераводзіць мяч на вуглавы.

19-23 Адзначым, што абодва паўабаронцы харваты "Шахцёра", і Любан Црэпуля, і Дражэн Багарыч сёння інтэнсіўна напружваюць абарону аршанцаў.

19-26 Рыхтуецца Глеб Жалезнікаў выйсці на замену.

19-26 І так, наш 19 нумар замяняе на полі №8 Міхаіла Шчарбакова

19-29 Волкаў стаміўся. Другую замену праводзіць Юрый Канаплёў. Цяпер на полі Пракопчык, да гэтага матчу — бясспрэчны гулец асновы.

19-30 Аршанцы маюць пачатак атак, але працягу плённага не адбываецца.

19-31 Найчасцей даводзіцца абараняцца

19-32 На 78-й хвіліне становіцца зусім сумна. "Шахцёр" робіць лік 4:0 на сваю карысць.

19-33 А гол забіў той самы харват Црэпуля, прычым галавой пасля чарговага навесу. Не спраўляецца аршанская абарона з такімі выклікамі.

19-35 Ну гэта ўжо канец. Канец любым надзеям "Оршы" дастойна скончыць паядынак. Лапцеў афармляе лік 5:0. Гол забіты ў барацьбе з Волкавым. Дарэчы, да "Тосна" і "Шахцёра" Лапцеў выступаў за... "Славію", якую пакрыўдзіла "Орша" ў папярэдні раўндзе Кубка.

19-37 Яшчэ адна замена ў "Оршы". Хадневіч пакідае поле, а з'яўляецца на ім Мікалай Кітаёў.

19-40 А гэта ўжо здзек. Аршанцы пасыпаліся ў канцы матчу. Капітан салігорцаў Рыбак прастрэліў, і Хількевіч няўдала зрэзаў мяч у сваю браму. 6:0 на карысць "Шахцёра". Поўны трыумф фіналістаў мінулага Кубка Беларусі.

19-43 У нашай каманды не хапае нават сілаў правесці "путную" атаку.

19-45 Форвард "Шахцёра" Лапцеў прабівае без перашкодаў галавой. Аршанцаў ад поўнага прыніжэння ратуе толькі стойка.

19-47 Матч скончаны. "Шахцёр" — "Орша" — 6:0

19-50 Наш клуб відавочна ніжэй класам за салігорцаў, але ўсё магло скончыцца адносна добра для аршанцаў. І тым не менш аршанцы традыцыйна правалілі канец паядынку. Хаця, можна таксама сказаць, ціск "Шахцёра" не слабеў,а аршанцам не хапіла папросту сілаў гэтаму супрацьстаяць. Але шчыра дзякуем камандзе і трэнерскаму штабу за выступ у Кубку краіны. Калі развіваць футбол у Оршы на справе, а не на словах, прыйдзе той час, калі стадыя 1/8 фіналу не будзе здавацца мяжой. Дзякуй "Оршы"!

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Шахцёр — Орша (LIVE)

Прапануем тэкставы онлайн матчу 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе паміж салігорскім "Шахцёрам" і "Оршай".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение