Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1688 - 1700

650 просмотров :: 0 комментариев 27.07.2017 19:17

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынского: ўступленне 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

, 1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687, 1655 - 1687. Працяг

1690 г. У Оршы па загаду караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна ІІІ Сабескага пачалося будаўніцтва касцёла і мураванага будынка езуіцкага калегіума.

Аршанскі езуіцкі калегіум, яго фундатары і насельнікі. Роспіс у Аршанскай мастацкай галерэі В.А. Грамыкі. 2008 г.

Макет езуіцкага калегіума. З экспазіцыі Аршанскай мастацкай галерэі В.А. Грамыкі

Комплекс будынкаў калегіума пасля рэканструкцыі. Сучаснае фота

1691 г. У Оршы пабудавана мураваная Саборная царква Раства Багародзіцы.

Саборная царква Раства Багародзіцы. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.

Царква Раства Багародзіцы. Фота пачатку ХХ ст.

Царква Раства Багародзіцы. Фота 1942 г.

Савецкія танкі ў Оршы. Чэрвень 1944 г. На здымку злева бачна паўразбураная царква Раства Багародзіцы

Пахаванні пад падлогай царквы Раства Багародзіцы. Раскопкі В.М.Ляўко. 1995 г.

Ладанка. Бронза. XVII ст. Знойдзена ў пахаванні на тэрыторыі царквы Раства Багародзіцы. 1995 г. Раскопкі В.М. Ляўко

1692 г. Аршанскім войтам стаў Казімер Кміціч (?-1703), сын Самуэля Кміціча.

1693 г. У Оршы ў езуіцкім калегіуме створаны рукапісны зборнік драм і інтэрмедый, вядомы пад назвай „Аршанскі кодэкс”. Ён уключаў 4 польскія барочныя драмы з беларускімі інтэрмедыямі (дзе адна або дзве асобы гавораць па-беларуску). Па творах з гэтага зборніка ставіліся тэатральныя пастаноўкі у розных гарадах Рэчы Паспалітай (Оршы, Віцебску, Полацку, Наваградку). Цяпер ён захоўваецца ў горадзе Вроцлаў (Польшча) у бібліятэцы Асалінскіх.

Тытул “Аршанскага кодэкса”

Бібліятэка Асалінскіх у Вроцлаве. Сучаснае фота

1693 г. Пабудаваны новы будынак езуіцкага касцёла. Ён меў дзве вежы і мураваную званіцу. З другой паловыXVII ст. у касцёле шляхта праводзіла сеймікі Аршанскага павета.

1693 г., кастрычнік Памёр Цыпріян (Кіпрыян) Аляксандравіч Жахоўскі, грэка-каталіцкі ўладыка Віцебскі, Мсціслаўскі і Аршанскі (з 1674), мітрапаліт Кіеўскі, доктар тэалогіі.

Мітрапаліт Цыпрыян (Кіпрыян) Жахоўскі. Невядомы мастак. 1680 г.

1695 г. Як паведамляе Магілёўская хроніка “Страшна вялікая вада была вясною, якая шкоды нарабіла і нямала людзей з дамоў павыганяла…”. У гэтым жа годзе, 4 ліпеня выпаў вялікі снег, які ляжаў некалькі дзён. З-за гэтага на Беларусі пачаўся голад.

1696 г. У езуіцкім калегіуме пачалося выкладанне логікі.

1696 г. У Вялікім Княстве Літоўскім забаронена пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове.

1696 г. Аршанскім падстаростам быў Казімір Эйсмант.

Герб Эйсмантаў “Кораб”

1699 г. Аршанскім старостам быў Ержы Крышпін-Кірштэнштэйн (1673-1736).

Герб “Крышпін”

1697 г., 18 студзеня Рускі стольнік граф Пётр Андрэевіч Талстой запісаў у падарожных заметках: “Приехал обедать в город Оршу, от Переволочни 6 миль польских. Город Орша место было немалое, замок был каменный, а ныне развалился, и в городе все пусто стоить. Орша на реке на Днепре. В Орше 4 кляштора римских, иезуитский, бернадинский, доминиканский, францисканский, а кроме того римских костелов нет, и народу больше греческой веры, церкви все греческие, униатов и церквей их в Орше нет. В Орше на другой стороне реки Днепра есть монастырь греческой веры, зовется Кутейский (Кутеинский), тут же и другой такой же; в одном живут монахи, в другом – монахини, в том и чудотворный образ Пресвятой Богородицы Смоленской. В Орше я ночевал для того, что лошади фурманские, на которых я ехал, пристали”.

Талстой П.А. Мастак І.Г.Танаўэр. Паміж 1722 і 1727 гг.

1699 г. Праваслаўным у Рэчы Паспалітай забаронена займаць магістрацкія пасады.

1699 г. Праваслаўным епіскапам Мсціслаўскім, Аршанскім і Магілёўскім быў Серафіён Палахоўскі.

XVII ст. Гістарычныя дакументы згадваюць пра амаль 30 прафесій аршанскіх рамеснікаў. Сярод іх названы ганчары, кавалі, слесары, шкляры, гарбары, кушняры, мыльнікі, вінакуры і інш. Аршанскія купцы вялі гандаль не толькі з беларускімі гарадамі, але і з Кіевам, Рыгай, Люблінам, Цвер’ю і інш. Вывозілі футра, скуры, мёд, воск і іншыя тавары.

XVII ст. На старым замку існавала драўляная царква. ХІХ ст. датуецца малюнак пад назвай “Царква на Старым замку ў Оршы”. Аднак, на малюнку не бачна ніякіх іншых будынкаў, а яны павінны былі адразу з усіх бакоў. Магчыма, у адрозненні ад фатаграфіі аўтар малюнка (ён, праўда, нідзе не згадваецца) мог іх і не адлюстраваць. Няма гэтай царквы ні ў вядомых аўтару дакументах ХІХ ст., ні ў картаграфічных матэрыялах таго часу.

Царква на Старым замку ў Оршы. Малюнак ХІХ ст.

XVII ст. У Оршы існавалі яўрэйскі кагал, сінагога і яўрэйская школа.

XVII ст. Удзельнікі ганзейскага пасольства з Любека ў Маскву скардзіліся: “Ад самой Вільні да Оршы нам даводзілася купляць па дарагой цане і піць надзвычай дрэннае і нездаровае піва, а месцамі і таго нельга было дастаць”. Трэба спадзявацца, - заважае вядомы даследчык беларускай культуры Алесь Белы, - у Оршы падарожнікі атрымалі пэўную палёгку, бо аршанскае піва тады славілася на ўсю Усходнюю Беларусь – як у Заходняй горадзенскае. Пра існаванне “півніцы деревянной, доброй” згадваецца ў Інвентары Аршанскага замка ад 12 ліпеня 1560 г. Выраблялася піва як рамеснікамі, так і манахамі. У езуіцкім кляштары, напрыклад, у афіцыне меўся ўласны бровар. Спажыванне піва ў той час было наступным: прыгонны селянін выпіваў, як лічыцца, 100 літраў піва у год, а шляхціц да 700-1000 літраў (у сённяшняй Беларусі спажываюць 20 літраў у год на аднаго чалавека).

Карчма ў Вялікім Княстве Літоўскім. З “Усеагульнай касмаграфіі” Сабастыяна Мюнстэра. Сярэдзіна XVI ст.

Перавоз піва. Разьба на дне польскай піўной бочкі.XVII ст.

Канец XVII ст. Як адзначаецца ў гістарычных дакументах, пасля шматлікіх войн Орша ляжала “пустой”.

XVIII – пач.XIX ст. У Оршы існаваў кляштар марыявітак.

1700 г. Пачалася так званая Паўночная вайна Расіі ў саюзе з Польшчай і ВКЛ супраць Швецыі за выхад Расіі да Балтыйскага мора. Скончылася ў 1721 г.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Культура