Заява прафсаюза

Аршанскае аддзяленне прафсаюза РЭП выдала заяву з нагоды вобшукаў у офісах прафсаюзных арганізацый

459 просмотров :: 4 комментария 06.08.2017 17:33

Заява

прафкама Аршанскай рэгіянальнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.

У цэнтральным офісе прафсаюза 2 жніўня 2017г. раніцай працаўнікі ДФР КДК правялі вобшук, падставай да якога сталася адкрытая крымінальная справа па нявыплаце падаткаў у адносінах да кіраўніцтва прафсаюза (ч.2 арт.243 КК РБ).

Затрыманы старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч, яго намеснік Ігар Комлік і журналістка Наталья Пічужкіна. З офіса па вул. Кульман 4, дзе вобшук з выламваннем дзвярэй працягваўся на працягу шасці гадзін, забраны цвёрдыя дыскі з кампутараў і два чамаданы дакументаў.

Супрацоўнікам прафсаюзнага аб’яднання заявілі, што прэтэнзіі прад’яўляюцца па ўплаце падаткаў у перыяд з 2010 і рахункаў прафсаюза за мяжой.

Прафсаюзны камітэт Аршанскай рэгіянальнай прафсаюзнай арганізацыі РЭП лічыць, што гэта спланаваная помста ўлады за нашу вясеннюю грамадзянскую актыўнасць па адмене Дэкрэта № 3 аб дармаедстве. А таксама гэта і даўгатэрміновая папераджальная мера – так яе восенню незалежныя прафсаюзы рыхтуюць масавыя акцыі па супрацьдзенню беднасці.

Прафкам выражае шчырую падтрымку і салідарнасць Ігару Комліку (кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і былы рэдактар сайта praca-by.info Наталья Пічужкіна на дадзены момант адпушчаны пасля допытаў), а таксама рашуга пратэстуе супраць насілля, самавольства і брутальных дзеянняў у адносінах да лідэраў незалежных прафсаюзаў Беларусі. Хопіць баяцца! Свабоду і надзею на лепшае не схаваць за турэмнымі кратамі!

Жыве Беларусь!

03.08.2017 г.Орша

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Политика