Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1731 - 1750

465 просмотров :: 0 комментариев 12.08.2017 07:11

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынского: ўступленне 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

, 1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730

1731 г., лістапад Ігуменам Куцеінскага Свята-Богаяўленскага манастыра быў Арсен.

1731 г., 10 снежня Нарадзіўся Францішак Ксаверый Кара (Аршаншчына), каталіцкі рэлігійны дзеяч, архітэктар, педагог. Вучыўся ў Аршанскім езуіцкім калегіуме. З 1754 г. член ордэна езуітаў. У 1779-86 гг. – віцэ-рэктар і рэктар Аршанскага езуіцкага калегіума, прафесар архітэктуры. Генеральны вікарый (выконваючы абавязкі генерала) ордэна езуітаў у Расіі (у 1799-1801гадах) і генерал (у 1801-1802 гадах) Таварыства Езуса. Памёр 30 ліпеня1802 г.

Пячатка генарала ордэна езуітаў.XVIII ст

1732 г., 17 студзеня Нарадзіўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (да каранацыі Станіслаў Антоні; мяст. Воўчын Брэсцкага пав., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.), апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1764-1795). Памёр 12 лютага 1798 г.

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

1732 г. У Рэчы Паспалітай было забарона праваслаўным прымаць удзел у дэпутацкай дзейнасці, займаць дзяржаўныя пасады, склікаць сходы.

1739 г., 10 студзеня Нарадзіўся Пётр Васільевіч Завадоўскі (в. Красновічы Старадубскага раёна, Расія), расійскі дзяржаўны дзеяч, міністр народнай асветы ва ўрадзе Аляксандра І (з 1802), граф (1794), сенатар (1780). Вучыўся ў Аршанскім езуіцкім калегіуме. Памёр 10 студзеня1812 г.

П.В. Завадоўскі

1739 г. У адным з прыгавораў суда згадваецца пра існаванне турмы ў скляпеннях Аршанскага замка.

1739 г. Орша адлюстравана на карце Рэчы Паспалітай.

Карта Рэчы Паспалітай. Агульны выгляд.

Выява Оршы на карце

1739-1742 гг. Старостам Аршанскім быў Аляксандр Глябіцкі (Юзэфовіч-Глябіцкі) герба “Ляліва”.

Герб “Ляліва”.

1739 г. Падстаростам Аршанскім быў Базыль Навіцкі.

Герб “Навіцкі”

1740 г., 6 мая Нарадзіўся Габрыель Грубер (г. Вена, Аўстрыя), аўстрыйскі вучоны-энцыклапедыст, мастак, архітэктар. Член ордэна езуітаў. У канцы XVIII ст. жыў і працаваў у Аршанскім езуіцкім калегіуме. З 1802 г. генерал ордэна езуітаў у Расійскай імперыі. Загінуў пры пажары 26сакавіка (7 красавіка) 1805 г.

Г. Грубер

1740-1770 гг. Аршанскі езуіцкі калегіум меў статус вышэйшай з няпоўным курсам філасофіі навучальнай установы.

Былы езуіцкі калегіум

Калідор ў былым калегіуме езуітаў

Фрагмент музейнай экспазіцыі ў былым езуіцкім калегіуме

1741 г., 31 ліпеня Пачалося будаўніцтва мураванага касцёла ў езуіцкім калегіуме.

План езуіцкага калегіума. Пачатак ХІХ ст.

1742-1760 гг. Ігуменняй Куцеінскага Свята-Успенскага манастыра была Кацярына Лапіцкая.

Пры закладцы новага дома па вуліцы Флёрава былі знойдзены вялікія скляпенні, якія існавалі пад мураванай саборнай царквою Куцеінскага Свята-Успенскага манастыра. Фота А.М. Шынкевіча. 1987 г.

1742 г. Аршанскі староста Аляксандр Сапега перадаў езуіцкаму калегіуму маёнтак Жалезнік.

1743 г., 24 мая Нарадзіўся Жан Поль Марат (г. Бурды, Швейцарыя), дзеяч Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі, вучоны, публіцыст. Забіты ў 1793 г. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. прозвішча якабінца Марата як аднаго з заснавальнікаў рэвалюцыйнай дыктатуры было ўвекавечана ў назвах многіх аб’ектаў былога СССР. У 1920-х гг. з’явілася вуліца Марата ў Оршы (Шырокае распаўсюджванне атрымала і мужчынскае імя Марат, якое лічылася інтэрнацыянальным. Пры гэтым бацькі не ўлічвалі, што гэта не імя, а прозвішча, да таго ж у арыгінальным гучанне як Мара). Здаецца,большасць жыхароў вуліцы Марата лічаць, што яна названа ў гонар піянера-героя Марата Казея, праўда, прозвішча яго на шыльды чамусьці не трапіла.

Жан Поль Марат

1744 г., 2 кастрычніка Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аўгуст ІІІ выдаў прывілей епіскапу Ераніму Валчанскаму на Беларускую епіскапію.

Аўгуст ІІІ. Мастак П.Ратары. 1755 г.

1744- 1754 гг. Праваслаўным епіскапам Беларускім, Мсціслаўскім, Аршанскім і Магілёўскім быў Еранім Валчанскі.

1745-1753 гг. Суддзём гродскім Аршанскім быў Барталамей Навацкі герба “Любіч”.

Герб “Любіч”

1745 г. Закладзеныя падмуркі касцёла ў езуіцкім калегіуме праверыў вядомы архітэктар Іосіф Фантана. Будаўнічымі работамі кіраваў езуіт Бенедыкт Мезмер, ураджэнец Баварыі, высокакваліфікаваны муляр.

1748 г., 10 мая Расійская імператрыца Лізавета Пятроўна падцвердзіла жалаваную грамату цара Аляксея Міхайлавіча на выдаткаванне з казны па 300 рублёў штогод на ўтрыманне Куцеінскага Свята-Успенскага жаночага манастыра, а замест 330 чвэрцей іржы грашыма па 1 руб. 50 кап. за кожную чвэрць.

Лізавета Пятроўна

1749 г. Нарадзіўся Станіслаў Свентахоўскі (?), педагог, член ордэна езуітаў з 1772 г. Апошні рэктар Аршанскага езуіцкага калегіума (1814-1820). Памёр у 1831 г.

Былы езуіцкі калегіум. На пярэднім плане трапезная

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Культура