Рыхтуецца Белы Ковель

Нацыянальны гістарычны музей рыхтуе віртуальны тур па замку Белы Ковель у Смалянах.

317 просмотров :: 0 комментариев 30.08.2017 11:23

Унікальны праект праводзіць у жыццё Нацыянальны гістарычны музей Беларусі. Дырэктар музея Алег Рыжкоў патлумачыў, што такое віртуальныя туры і як удаецца віртуальна аднавіць замкі:

У музеі можна адправіцца ў віртуальную экскурсію па Крэўскім і Гальшанскім замках. З дапамогай 3D-акуляраў можна перанесціся ў мінулае і ўбачыць гэтыя замкі ў часы іх росквіту – прыкладна XV-XVII стст. Лічбавая рэканструкцыя стваралася на аснове гістарычных даных, кансультацый з археолагамі, вучонымі. Могуць быць недакладнасці ў інтэр’еры, але ўсё максімальна набліжана да гістарычных фактаў. Крэўскі замак у віртуальнай рэальнасці прадстаўлены ў першую чаргу як крэпасць, а ў Гальшанскім можна больш падрабязна вывучыць залы, абстаноўку, пагрузіцца ў атмасферу таго часу. Побач з акулярамі для 3D-падарожжаў у мінулае размешчаны спецыяльныя экраны, на якіх можна ўбачыць абодва замкі такімі, як яны выглядаюць цяпер.

Рэалізацыя праекта пачалася яшчэ некалькі гадоў таму і патрабавала карпатлівай работы над аднаўленнем архітэктурных дэталей і інтэр’ераў, піша Белта. Цяпер аўтар праекта ўжо думае над яго прадаўжэннем, таму ў будучым могуць з’явіцца віртуальныя туры і па іншых беларускіх замках. У бліжэйшых планах – аднаўленне замка "Белы Ковель", ужо збіраецца неабходная інфармацыя. Праект рэалізоўваецца менскім энтузіястам Ахрэмам Белабровікам пры тэхнічнай падтрымцы Samsung і ў партнёрстве з Нацыянальным гістарычным музеем.

Смальянскі замак, або замак Белы Ковель — руіны замка знаходзяцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Смальяны (Аршанскі раён, Віцебская вобласць) на правым беразе ракі Дзярноўка. Замак пабудаваны ў 1-й чвэрці 17 ст. князем С. Сангушкам-Ковельскім. Змураваны з буйной цэглы і невялікіх камянёў. Моцна пашкоджаны ў час Паўночнай вайны ў 1708 г., канчаткова разбураны ў 1-й палавіне 19 ст. Захаваліся рэшткі вежы.

Вось так выглядаюць руіны замка Белы Ковель зараз.

Комментарии читателей:

Новости: Оршанский регион

Новости: Культура