"Штрых-коды" прэзентаваныя

У Оршы і Смалянах прэзентавалі зборнік эсэ Франца Сіўко.

145 просмотров :: 0 комментариев 23.10.2017 09:35

Вядомы віцебскі пісьменнік Франц Сіўко найперш вядомы як празаік, але піша і вершы. Раней ён ужо прыязджаў на Аршаншчыну з прэзентацыямі сваіх кніг. На гэты раз для публікі прадстаўлены зборнік эсэ пад назвай "Штрых-коды". Сустрэча адбылася ў межах кампаніі арганізацыі Таварыства беларускай мовы ў Оршы, у межах якой з аршанцамі сустракаюцца вядомыя беларускія аўтары. Як прызнаўся аўтар, спачатку выданне кнігі было прапанавана віцебскай абласной друкарні, але там заявілі, што кніга перад выданнем будзе перачытана ў тым сэнсе, што ў ёй дапушчальны шэраг правак, калі нешта не спадабаецца. Тады Франц Сіўко звярнуўся да выдавецтва "Галіяфы", дзе кнігу апублікавалі без умяшання ў аўтарскі тэкст. Гэта было тым больш важна для Франца Сіўко, бо ў кнізе адчуваецца аўтабіяграфічны складнік.

Шмат эсэ напісаныя пад уздзеяннем перажыванняў і думак аўтара. Дзесьці пісьменнік пазнаў сябе ў вершы, дзесьці ўзгадаў важную падзею з жыцця, а дзесьці рэагуе на падзеі, якія робяцца наўкола.

Спачатку прэзентацыя "Штрых-кодаў" адбылася ў школе ў Смалянах, а затым ужо ў Оршы. На сустрэчы можна было атрымаць аўтограф аўтара і пагутарыць з ім. Франц Сіўко адзначыў, што ідэя кнігі аформілася даўно. Цяпер зборнік эсэістыкі выдадзены.

Комментарии читателей:

Новости: Оршанский регион

Новости: Культура