15:00

+2

5 м/с

998 гПа

18:00

+2

4 м/с

998 гПа

21:00

+2

4 м/с

998 гПа

00:00

+1

3 м/с

999 гПа

03:00

+1

3 м/с

999 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

19.11.2017 20:00

4897 просмотров, 0 комментариев

1850 - 1859

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

, 1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849

1850-я гг. У Оршы налічваліся 3 плошчы, 35 незабрукаваных вуліц і завулкаў.

1851 г. Касцёл кляштара трынітарыяў перабудаваны ў Васкрасенскі сабор.

Васкрасенскі сабор і гарадское вучылішча. З фотопаштоўкі пачатку ХХ ст.

1852 г., 19 лістапада У Оршы нарадзіўся Лазар Якаўлевіч Палякоў, расійскі прадпрымальнік, інжынер. Да 1917 г. стацкі дарадца, член шматлікіх апякунскіх арганізацыі і саветаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў эміграцыі. Памёр у 1927 г. у Італіі.

1852 г. У Оршы адчынілася казённае двухкласнае яўрэйскае вучылішча 1-га разраду.

1853 г. Зацверджаны штат пажарных каманд 461 горада Расійскай імперыі, у т.л. і Оршы. Пажарныя каманды былі ваенізіраванымі падраздзяленнямі і камплектаваліся да 1873 г. у асноўным салдатамі тэрміновай службы. Па шэраму колеру ўніформы спецыялістаў па “пажарнай” часці называлі “шэрымі героямі”, “пажарнікамі” ж называлі выпрашваючых міласціну фальшывых пагарэльцаў у адрозненне ад сапраўдных пакутнікаў ад пажару – “пагарэльшчыкаў”. У другой палове ХІХ ст. у Оршы была пабудаваны спецыяльныя будынкі – пажарнае дэпо, дзе знаходзілася пажарная каманда з патрэбным інструментам. Адно з іх знаходзілася ля чыгуначнага вакзала, другое – у цэнтры горада, у двары гарадской управы.

Пажарны ХІХ ст. Побач маленькі звон, у які званілі падчас пажару. Такія званы былі размешчаны на вуліцах горада.

Гарадская ўправа. Фота пачатку ХХ ст.

1855 г., 10 сакавіка Магілёўскі губернатар склаў справаздачу за 1854 г., згодна з ёй у Оршы пражывала 1528 мужчын і 1518 жанчын, за год нарадзілася 124 хлопчыкі і 148 дзяўчынак, памерла 164 мужчыны і 88 жанчын.

1855 г. У кнізе М.В.Без-Карніловіча “Исторические сведения о примечательных местах в Белоруссии” (Санкт-Пецярбург) змешчаны артыкул „Орша".

М.В. Без-Карніловіч.

Тытул кнігі М.В. Без-Карніловіча “Исторические сведения о примечательных местах в Белоруссии”.

1855 г., 10 жніўня У гэты дзень, паводле рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, у Оршы сустрэліся Кастусь Каліноўскі, будучы правадыр нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і галоўны герой рамана Алесь Загорскі. На старонках кнігі ёсць апісанне гістарычнага цэнтра Оршы, гарадка, “што ўтульна прымасціўся між Дняпром і невялікай рачулкай”.

План Оршы сярэдзіны ХІХ ст. Рэканструкцыя Ю. Чантурыі.

1855 г., 30 жніўня (11 верасня) Нарадзіўся Еўдакім Раманавіч Раманаў (мяст. Нова-Беліца, цяпер у межах Гомеля), беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг. У 1895-1906 гадах у час працы інспектарам народных вучылішчаў Магілёўскай губерні неаднаразова наведваў Оршу, у тым ліку з мэтай вывучэння яе гісторыі. Аўтар прац па гісторыі і культуры Оршы. Памёр 20 студзеня 1922 г.

Е.Р. Раманаў

1855 г., 27 кастрычніка Нарадзіўся Іван Уладзіміравіч Мічурын (в. Долгае, цяпер Мічураўка Пронскага р-на Разанскай вобл., Расія), расійскі селекцыянер-практык і раслінавод. Ганаровы акадэмік АН СССР (1935), акадэмік УАСГНІЛ (1935). Памёр 7 чэрвеня 1935 г. Імем Івана Мічурына названы вуліца і завулкі ў Оршы.

І.У. Мічурын.

1856 г. У Оршы нарадзіўся Залман Давід Лявонцін, яўрэйскі фінансіст, адзін з кіраўнікоў Сусветнай сіяністскай арганізацыі. Актыўна падтрымліваў яўрэйскіх перасяленцаў у Палесціне. Аўтар 3-томных успамінаў “У краіну нашых продкаў”. Памёр у 1940 г.

З.Д. Лявонцін.

1856 г. Інжынер шляхоў зносін падпалкоўнік Марчанка прапанаваў ў ліку першачарговых чыгунак правесці лінію Дынабург – Курская губерня праз Лепель, Оршу, Клімавічы. Але праз 10 гадоў “хлебавозная” дарога не завітала ў Оршу, а прайшла на Арол праз Полацк, Віцебск і Смаленск.

1856 г. Нарадзіўся Морыц Вінчэўскі (сапр. Бенцыон Навахавіч Ліпэ, мястэчка Янаў Ковенскай губ., Літва), яўрэйскі пісьменнік, дзеяч сацыялістычнага і камуністычнага руху. У 1924-1925 гг. некалькі месяцаў пражыў у СССР, у тым ліку наведаў Оршу. Памёр у 1932 г. Імем Вінчэўскага была названа вуліца ў Оршы (былая Мінская, потым ёй зноў была вернута ранейшая назва).

М. Вінчэўскі.

1857 г. У Оршы (як мяркуецца, у кляштары францысканцаў) знойдзена кальчуга – байдана са стараславянскімі надпісамі. Належыла рускаму ваеннаму інжынеру і дыпламату часоў Івана IV Жахлівага Івану Рыгоравічу Вырадкаву (XVI ст.). Яе вага – 31 фунт (каля 13 кг). На колцах былі чаканены словы малітвы і імя заказчыка. Першапачаткова захоўвалася ў Музеі старажытнасцяў пры Віленскай публічнай бібліятэцы, цяпер - у Дзяржаўным гістарычным музеі (г. Масква, Расія).

Байдана ў экспазіцыі Дзяржаўнага гістарычнага музея.

Байдана І.Р. Вырадкава.

Байдана на ілюстрацыі да кнігі А. Бутэвіча. Мастак П. Татарнікаў.

1858 г. З прыстані на Дняпры ў Оршы больш за 120 суднаў было загружана вапнай (каля 360 тыс. пудоў на 20 тыс. руб), каменем, мэбляй, рыдлёўкамі, гарэлкай, дошкамі на 6 тыс. рублёў. Па Дняпры праз Оршу везлі хлеб з Украіны у Віленскую, Віцебскую і Смаленскую губерні, з цэнтральных губерняў Расіі ішлі прамысловыя тавары на Украіну.

1859 г. Указам Свяцейшага Сінода саборная царква Раства Багародзіцы “перайменавана” у прыходскую.

1859 г. Нарадзіўся Міхаіл Емельянавіч Ядлінскі (в. Юшкава Аршанскага павета Магілёўскай губ.), украінскі праваслаўны святар. Скончыў Аршанскае духоўнае вучылішча. Кандыдат багаслоўя, пратаіерэй. У 1885-1907 гг. выкладаў у Кіеўскай духоўнай семінарыі. На ўласныя сродкі пабудаваў школу-прытулак для дзяцей. Расстраляны 17 лістапада 1937 г. Рэабілітаваны.

М.Е. Ядлінскі.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1850 - 1859

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение