Нічыя і праход у фінал

Аршанскі "Вітэн" выйшаў у фінал Кубка Беларусі, дзе сустрэнецца са "Сталіцай".

252 просмотра :: 0 комментариев 25.01.2018 07:36

28-га студзеня ў фінале Кубка Беларусі аршанскі "Вітэн" згуляе з менскай "Сталіцай". Матч адбудзецца ў Оршы ў спартовым комплексе "Алімпіец". А цяпер распавядзем, што да гэтага прывяло.

У паўфінале "Сталіца" па суме двух матчаў перамагла менскі "Дарожнік". У двух матчах "зялёна-белыя" дабіваліся перамог — 2:0 і 8:4. "Вітэн" пасля мінімальнай перамогі з нетыпова маленькім лікам для міні-футбола 1:0, утрымаў перавагу на выездзе. Матч у Пінску з "Гранітам" скончыўся ўнічыю 3:3. Гусакоў на 9-й, а Падалінскі праз хвіліну хутка забяспечылі аршанцам гандыкап, Баграк яшчэ праз хвіліну адыграў адзін мяч, а на 13-й Гусакоў павялічыў разрыў. Чатыры мячы за пяць хвілін! Далей гульня ішла не так рэзка, і ў другім тайме "Граніту" здалося дзякуючы голу Міхнюка і аўтаголу Гусакова зраўняць лік. Але на большае высілкаў каманды з Мікашэвічаў не хапіла.

Фінал Кубка Беларусі па міні-футболе пройдзе ў Оршы ў с/к "Алімпіец" 28-га студзеня. Пачатак сустрэчы а 14:00.

Комментарии читателей:

Новости: Орша

Новости: Спорт