Сайт "Свае"

У Беларусі імкліва раскручваецца сайт svaje.by, але фірмаў з Оршы ў каталогу пакуль няма.

426 просмотров :: 11 комментариев 04.02.2018 20:08

Больш за 300 бізнесаў і паслугаў за 3 месяцы працы. Кожны дзень да каталога беларускамоўных месцаў і сэрвісаў дадаюцца па 2-3 суб’екты. Такую статыстыку дэманструе сайт svaje.by, на якім бізнесоўцы могуць атрымаць дадатковую рэкламу, а спажыўцы знайсці абслугоўванне на роднай мове. Адзін з аўтараў праекту, на якім бьеларускамоўныя спажыўцы маглі б шукаць прадукцыю і паслугі на беларускай мове, Ігар Случак кажа, што "Лепш ужо несці грошы сваім, чым тым, якія вашую мову не паважаюць".

Пакуль прадпрымальнікаў з Оршы і Барані, якія б зарэгістраваліся ў каталогу svaje.by, няма. Аднак у арганізацый, якія могуць надаваць паслугі па-беларуску, ёсць такая магчымасць. Тым больш у Магілёве ўжо 7 такіх фірмаў, у Віцебску 4 і 2 ў Барысаве, — гэта бліжэйшыя кропкі да Аршаншчыны.

Зарэгістравацца ў каталогу можна ў адмысловай форме, абсалютна бясплатна.

Комментарии читателей:

Новости: Оршанский регион

Новости: Экономика