12:00

+7

8 м/с

985 гПа

15:00

+8

9 м/с

984 гПа

18:00

+9

8 м/с

982 гПа

21:00

+9

6 м/с

981 гПа

00:00

+8

6 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

03.05.2018 07:00

4804 просмотра, 0 комментариев

1896

1896 г., 20 мая Праўленнем “Таварыства Браты Нобель” быў заключаны дагавор на арэнду зямлі ў горадзе Оршы для ўладкавання склада, дзе збіраліся захоўваць “газу (па – руску - керосин) і іншыя прадметы нафтавай вытворчасці і ўсялякага роду маёмасць”.

Рэкламны праспект “Таварыства Братоў Нобель”. Пачатак ХХ ст.

1896 г., 19 ліпеня Нарадзіўся Андрус Дабулявічус (былы маёнтак Паравеяй Біржайскага р-на, Літва), літоўскі паэт, публіцыст, сябра літоўскай секцыі СП Беларусі (1935). У 1927-28 гг. сакратар Аршанскага акруговага камітэта КП(б)Б. Рэпрэсіраваны. Расстраляны 20 чэрвеня 1938 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.

1896 г. Расійскі ўрад выкупіў у нашчадкаў А. Варшаўскага і іншых акцыянераў Маскоўска-Брэсцкую чыгунку, якая да гэтага часу кіравалася не вельмі добра і мела вялікія даўгі.

Уніформа чыгуначнікаў. Канец ХІХ – пач. ХХ ст.

Паравоз серыі В.20 Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Макет.

Чыгуначны вакзал у Оршы. Фота канца ХІХ ст.

1896 г., 5 (17) лістапада У Оршы нарадзіўся Леў Сямёнавіч Выгоцкі, савецкі псіхолаг і педагог. Заснавальнік Інстытута дэфекталогіі ў Маскве. Памёр 11 чэрвеня 1934 г.

Л.С. Выгоцкі.

1896 г., 19 лістапада (1 снежня) Нарадзіўся Георгій Канстанцінавіч Жукаў (с. Стралкоўка Малаяраславецкага пав. Калужскай губ., цяпер Жукаўскі р-н Калужскай вобл., Расія), савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза (1943), чатыры разы Герой Савецкага Саюза (1939, 1944, 1945, 1956). Удзельнік Першай сустветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Падчас ваеннай службы ў Беларусі (1920-1930-я гг.) неаднаразова наведваў Оршу. Памёр 18 чэрвеня 1974 г.

Г.К. Жукаў.

1896 г., 11 мая Нарадзіўся Кірыла Якаўлевіч Баўлін (с. Пустынь Пензенскай вобласці, Расія). Удзельні Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. У 1917-1918 гадах – памочнік камандзіра Аршанскага чырвонагвардзейскага атрада. Потым у Чырвонай Арміі. У гады Вялікай Айчыннай вайнв – палкоўнік, камандзір стралковых дывізій. Знаходзіўся ў нямецкім палоне. Памёр у 1974 г.

К. Я. Баўлін.

1896 г. 9(21) лістапада Нарадзіўся Дзмітрый Філімонавіч Прышчэпаў (в. Калодніца Крупскага р-на Мінскай вобл.), дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. У 1922-1923 гг. старшыня Аршанскага павятовага выканкама. У сакавіку 1924 г. разам з Я.А.Адамовічам падпісаў акт пра далучэнне Віцебскай губерні да БССР. Працаваў наркамам земляробства БССР. Рэпрэсіраваны ў 1930-х гг. Памёр у турэмнай бальніцы 31 студзеня 1940 г. Рэабілітаваны ў 1988 г.

Дз.Ф. Прышчэпаў.

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888 1889 - 1890 1891 1892 - 1893 1894 1895

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1896

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение