09:00

+9

6 м/с

981 гПа

12:00

+10

7 м/с

984 гПа

15:00

+12

6 м/с

985 гПа

18:00

+12

5 м/с

986 гПа

21:00

+8

1 м/с

987 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

10.06.2018 10:13

4109 просмотров, 0 комментариев

1900

1900 г., 29 сакавіка Нарадзіўся Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін (сапр. Саблін, г. Масква, Расія), беларускі савецкі рэжысёр, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай кінематаграфіі. Народны артыст СССР (1969), рэжысёр-пастаноўшчык кінафільма “Канстанцін Заслонаў”(з А.Файнцымерам, 1949). Памёр 6 ліпеня 1974 г.

У.У. Корш-Саблін.

1900 г., 6 красавіка У Оршы створаны сацыял-дэмакратычны гурток. Яго члены вялі актыўную рэвалюцыйную работу сярод рабочых, распаўсюджвалі нелегальную літаратуру.

1900 г., 15 красавіка У Оршы нарадзіўся Георгій Цярэнцьевіч Шчарбінскі, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, ганаровы грамадзянін Оршы (1980). Памёр 14 верасня 1992 г.

Г.Ц. Шчарбінскі.

1900 г., 17 мая У Оршы нарадзіўся Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч, дзяржаўны дзеяч БССР. Удзельнік грамадзянскай вайны. У 1919-37 гг. у Чырвонай Арміі. З лістапада 1937 г. па ліпень 1938 г. выконваючы абавязкі старшыні ЦВК БССР. У 1938-1947 гг. старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Памёр 28 сакавіка 1964 г.

Н.Я. Наталевіч.

1900 г. вясна-лета У Оршы адбыліся 4 эканамічных забастоўкі ў рамесных майстэрнях – кравецкай, шавецкай, сталярнай і шапачнай.

1900 г., ліпень Праз Оршу, накіроўваючыся ў эміграцыю, праязджаў У.І. Ленін.

Мемарыяльная дошка на будынку вакзала.

1900 г., 31 ліпеня (13 жніўня) Зацверджаны Статут Аршанскай гарадской публічнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна.

1900 г., 6 верасня Адбыўся разгром паліцыяй аршанскай рабочай арганізацыі – былі арыштаваны яе кіраўнікі, канфіскавана нелегальная літаратура. Да следства было прыцягнута 22 чалавекі.

1900 г., 17 верасня Нарадзіўся Іван Нічыпаравіч Карасёў (Віцебская вобл.), партыйны і савецкі дзеяч, першы сакратар Аршанскага гаркама КПБ (1950-53), старшыня Аршанскага гарсавета (1958-59), член ЦК КПБ (1940, 1949-60), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1938-47). Памёр 5 ліпеня 1981 г.

1900 г. У Оршы нарадзіўся Натан Абрамавіч Зархі (сапр. Ісак Абрамавіч Гурэвіч), савецкі кінадраматург, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935). Памёр 17 ліпеня 1935

Н.А. Зархі.

Постэр да кінафільма па сцэнарыю Н. Зархі “Маці”.

1900 г. Гісторык і археограф Дз.І. Даўгяла выдаў “Аршанскі гербоўнік”. Кніга змяшчала каля 1500 шляхецкіх гербаў з Аршаншчыны.

Тытул кнігі “Оршанский гербовник”.

Першая старонка кнігі.

1900 г., 20 верасня У Оршы нарадзіўся Аляксандр Рыгоравіч Арлоў, савецкі военачальнік, інжынер-віцэ-адмірал, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Памёр 28 красавіка 1945 г.

А.Р. Арлоў

1900 г., 6 (19) лістапада У Оршы нарадзіўся Міхаіл Васільевіч Дарашэвіч, беларускі вучоны ў галіне геадэзіі, дзяржаўны дзеяч БССР. Прафесар (1961), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954). Міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1959-1968), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955-68). Памёр 28 студзеня 1968 г. Імем Міхаіла Дарашэвіча названа вуліца ў Мінску.

М.В. Дарашэвіч

1900 г., 6 (19) лістапада Нарадзіўся Павел Аляксеевіч Курачкін (в. Горнева Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія), савецкі военачальнік, генерал арміі (1959), Герой Савецкага Саюза (1945). Камандуючы 20-й арміяй, войскі якой абаранялі Оршу ў ліпені 1941 года. Памёр 27 красавіка 1990 г.

П.А. Курачкін.

1900, 1901, 1903 гг. Выдадзены зборнікі артыкулаў „Могилевских губернских ведомостей" пад назвай „Могилевская Старина". Утрымліваюць матэрыялы па гісторыі Оршы, у тым ліку ў 1-ым выпу¬ску артыкул Дз.І. Даўгялы „Орша /1250-1683 г.г./”.

Тытул зборніка «Могилёвская Старина».

1900 г., 11 снежаня У першым номеры газеты “Искра” паведамлялася, што ў Оршы распаўсюджана пракламацыя ЦК РСДРП “Ко всем рабочим и работницам России” з заклікам падтрымаць рэвалюцыйных рабочых Варшавы. У горадзе было праведзена 20 вобыскаў і 14 арыштаў.

Першы нумар газеты «Искра».

1900 г.. снежань У Оршы заснавана механічная і жалезаліцейная майстэрня Ясінскага і Славінскага (з яе вырас станкабудаўнічы завод “Чырвоны барацьбіт”).

У музеі завода.

1900 г. У Оршы нарадзіўся Мікалай Кліменцьевіч Стэрнін (Багдановіч), дзяржаўны дзеяч БССР, літаратар і вучоны. З восені 1918 г. – старшыня Аршанскага райкама РКП (б). Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі. У 1923 г. вяртаецца на радзіму. Быў старшынёй Аршанскага павятовага камітэта. Працаваў рэдактарам газеты “Звязда”. Рэпрэсіраваны. Год смерці невядомы.

М.К. Стэрнін.

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888 1889 - 1890 1891 1892 - 1893 1894 1895 1896 1897 1898 1899

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1900

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение