03:00

+8

6 м/с

977 гПа

06:00

+8

6 м/с

975 гПа

09:00

+8

6 м/с

975 гПа

12:00

+8

7 м/с

977 гПа

15:00

+8

7 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Крыху пра Швецыю і шведаў

26.02.2019 07:48

2293 просмотра, 0 комментариев

Працяг артыкула Віктара Лютынскага "Шведы ў гісторыі і культуры Оршы"

Пачатак артыкула тут.

Якія веды ў сучаснага беларуса пра Швецыю і шведаў? З гісторыі з большага прыгадаем варагаў (вікінгаў) ды Карла ХІІ пад Палтавай (паводле А. Пушкіна). А хто з нашых сучаснікаў (прынамсі, маладых) не ведае пра Нобелеўскія прэміі, глабальныя брэнды шведскіх вытворцаў Volvo і Ericsson, Elektrolux і IKEA, Oriflame Cosmetics i Absolut Vodka?

Шведаў нездарма называюць нацыяй геніяў і вынаходнікаў, бо пералік адкрыццяў і вынаходніцтваў, зробленых імі ў розныя стагоддзі, і якімі карыстаецца ўсё чалавецтва, сапраўды ўражвае. Гэта і тэмпературная шкала Цэльсія, і паравая турбіна, і халадзільнік, і адзін з першых мабільных тэлефонаў (з’явіўся больш за 50 гадоў таму і важыў...40 кг), і ўпакоўка “тэтрапак”... З вынаходак апошніх дзесяцігоддяў можна адзначыць трохпунктавы рэмень бяспекі, кампутарную “мышку” і каляровую кампутарную графіку. А так званы “шведскі сацыялізм” з бесплатнымі адукацыяй і медыцынскім абслугоўваннем, з мінімальнай зарабатнай платай не менш 11 еўра ў гадзіну! І гэта ў краіне, якая не мае ні багатых радовішчаў газа, ні нафты, з суровым кліматам ды насельніцтвам, па колькасці супаставімым з Беларуссю.

Менш як за стагоддзе невялікая паўночная краіна ператварылася з жабрацкага, прымітыўнага сельскагаспадарчага краю ў адно з самых заможных грамадстваў ў свеце. Самі шведы (як і амаль паўсюль ў Заходняй Еўропе значную частку іх складаюць сёння эмігранты-афраазіяты) звязваюць поспехі сваёй краіны і высокі дабрабыт народа з прыватнай уласнасцю, дэмакратыяй і палітычным плюралізмам. Напрыклад, свабода слова тут была заканадаўча замацавана яшчэ ў 1766 годзе. Нават шведскі кароль, хоць улада яго і сімвалічная, часта становіцца аб’ектам жорсткай крытыкі з боку журналістаў. А яшчэ ёсць “шведскі стол” ды “шведская сям’я”. Ну, здаецца, хопіць. “Разные прочие шведы”, як пра іх некалі грэбліва пісаў савецкі паэт Уладзімір Маякоўскі, зрабілі для чалавецтва шмат карыснага й добрага, а сацыяльна-эканамічны лад Швецыі можа быць прыкладам для пераймання.

Працяг артыкула тут.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Крыху пра Швецыю і шведаў

Працяг артыкула Віктара Лютынскага "Шведы ў гісторыі і культуры Оршы"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение