06:00

+9

5 м/с

979 гПа

09:00

+9

6 м/с

981 гПа

12:00

+10

7 м/с

984 гПа

15:00

+12

6 м/с

985 гПа

18:00

+12

5 м/с

986 гПа

Орша, Спорт

ФК "Орша" за мяжой (+відэа)

26.08.2014 12:33

9896 праглядаў, 10 каментароў

Футбалісты "Оршы" Андрэй Ламака і Аляксандр Лужанкоў сёння прачнуліся вядомымі на цэлы свет.

Справа ў тым, што ў прынцыповым для нашага клуба матчы з "Віцебскам"-2 (2:0) паўабаронца і форвард забілі цудоўныя галы ударамі праз сябе. Галы такога кшталту ў сусветным футболе забіваюцца даволі рэдка, а такое, каб у адным і тым жа матчы футбалісты двойчы забівалі "бісіклетай" ці, як яшчэ кажуць, "нажніцамі" - адзін выпадак з мільёну!

Андрэй Ламака:

Аляксандр Лужанкоў:

На видео: гол Орши 2:0

Па невядомых прычынах, больш папулярным стала відэа з другім голам "Оршы", які забіў Аляксандр Лужанкоў, менавіта гэты ролік больш за ўсё тыражуецца ў інтэрнэце. Але гол Андрэя Ламакі нічым не горш за мяч, забіты партнёрам.

На видео: гол Орши 1:0

Спачатку подзвігі футбалістаў "Оршы" не схаваліся ад увагі журналістаў вядучых спартовых выданняў нашай краіны - сайтаў pressball.by i by.tribuna.com.

А затым бліскучыя галы аршанцаў ацанілі і аматары футбола ў блізкім і далёкім замежжы. Дзякуючы сайтам allsport-news.com, video.t30p.ru (між іншым, там збіраюцца самыя папулярныя відэа "ю-туба"), 101greatgoals.com і іншым. На некаторых рэсурсах аўтары і каментатары шчыра прызнаюцца, што пра існаванне футбольнага клуба "Орша" дагэтуль не чулі, а цяпер будуць ведаць. Больш за тое, відэа было паказана на папулярным у тым ліку і ў Беларусі тэлеканале "Еўраспорт".

Рэдакцыя orsha.eu, якая з'яўляецца аўтарам відэа галоў "Оршы", выказвае надзею, што наш клуб і далей будзе радаваць сваіх заўзятараў станоўчымі вынікамі на футбольным полі. Верым, што ў гэтым сезоне "Орша" ўпершыню за многія гады зможа выйсці ў 1-ю лігу чэмпіянату Беларусі. Дзякуй усім, хто чытае наш сайт і ў ліку першых дазнаецца навіны пра футбол і пра любыя іншыя падзеі ў горадзе Орша. Заставайцеся з намі!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: ФК "Орша" за мяжой (+відэа)

Футбалісты "Оршы" Андрэй Ламака і Аляксандр Лужанкоў сёння прачнуліся вядомымі на цэлы свет.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение