Першая частка интэрв'ю, якое мы публікавалі на мінулым тыдні, было прысвечана агулам тэме Сталінскіх рэпрэсіяў на Аршаншчыне. А пра саму кнігу гаварылі дастаткова мала. Таму ў другой частцы мы вырашылі больш сканцэнтравацца менавіта на кнізе, якая цяпер з'явілася ў адкрытым доступе.
Як высвятляецца, кніга можа быць цікавай не толькі для аршанцаў, але і для жыхароў многіх суседніх раёнаў. Бо спіс рэпрэсаваных, які ўключаны ў другі том кнігі ўтрымлівае прозвішчы жыхароў Горак, Багушэўска, Крупак ды многіх іншых мястэчак і гарадоў адкуль людзей прывозілі на Кабылякі расстрэльваць.
Вашай увазе другая частка інтэрв'ю. Каментары, лайкі і рэпосты вітаюцца, калі для вас гэта бяспечна.