Вечарам 18 студзеня на вуліцы Заслонава адбылася аварыя - на скрыжаванні не размінуліся два легкавых аўтамабілі. Гэта не надта насычанае машынамі скрыжаванне, але дарога роўная і кіроўцы не рэдка тут разганяюцца і спрабуюць праскочыць на жоўтае святло светлафораў.
Наступствы яшчэ аднаго здарэння могуць да гэтае пары назіраць аршанцы каля завода ПАК. На днях тут згарэла легкавушка. Каркас машыны і зараз застаецца на мясцовай паркоўцы.