Спынілі яго ўначы на Аршаншчыне на аўтатрасе «Берасце-Менск-мяжа РФ». Спынялі проста праверыць, але аказалася, што ў вакуумнай упакоўцы перавозіцца нелегальны тавар.
Груз вагою больш за тону не меў маркіровачных знакаў і суправаджальных дакументаў, што выклікала падазрэнне.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля, 29-гадовы расеец, выконваў заказ па дастаўцы грузу. Яму на мабільны тэлефон паступілі каардынаты месца пагрузкі, якое знаходзілася недалёка ад Менску.
Свініну кіроўца павінен быў даставіць заказчыку ў адзін з гарадоў Расеі.
Груз, коштам звыш 16 тысяч беларускіх рублёў, сканфіскавалі.
За парушэнне ветэрынарна-санітарных норм і правілаў транспартавання мясной прадукцыі кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.