00:00

-4

4 м/с

996 гПа

03:00

-4

4 м/с

996 гПа

06:00

-5

3 м/с

995 гПа

09:00

-3

6 м/с

995 гПа

12:00

0

6 м/с

994 гПа

Рэгіён, Палітыка

Знайшлі «экстрэмістаў»

09.02.2025 10:25

2311 праглядаў, 0 каментароў

Суд Горацкага раёна прызнаў «экстрэмісцкім» украінскі паштовы сервіс

На партале ukr.net зарэгістравана больш за 16 мільёнаў акаўнтаў электроннай пошты. Ён быў створаны ў 1998 годзе, і з 2000-га стаў першай бясплатнай поштай ва Ўкраіне.

З 2003 года на паштовым партале з'явілася і стужка навін. Яны збіраюцца штохвіліны і размяшчаюцца ў адпаведных тэматычных раздзелах: «Палітыка», «Эканоміка», «Падзеі», «Грамадства», «Тэхналогіі», «Навука», «Аўта», «Спорт», «Здароўе», «Шоў-бізнэс», «За мяжой», «Кур'ёзы», «Фотарэпартаж», «Відэа». Прычым на сервісе фармуецца 25 асобных рэгіянальных стужак. Яны асвятляюць навіны не толькі з мясцовых, але і з рэспубліканскіх крыніц, якія маюць дачыненне да канкрэтнага рэгіёна.

Украінскі паштовы партал трапіў у поле зроку Горацкай пракуратуры, якая перадала адпаведны запыт у мясцовы суд. 5 лютага суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці прызнаў рэсурс ukr.net «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Яго ўключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.

Паводле таго ж механізму – на патрабаванне пракуратуры і па рашэнні суда Горацкага раёна ад 29 студзеня – у гэты спіс быў уключаны ТіkTok-акаўнт «Могилёв \ Бобруйск \ новости»

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Знайшлі «экстрэмістаў»

Суд Горацкага раёна прызнаў «экстрэмісцкім» украінскі паштовы сервіс

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение