18:00

+4

10 м/с

993 гПа

21:00

+5

9 м/с

992 гПа

00:00

+5

8 м/с

991 гПа

03:00

+5

5 м/с

991 гПа

06:00

+5

3 м/с

990 гПа

Рэгіён, Грамадства

Асцярожна, мядзведзі!

17.02.2025 12:46

1342 прагляду, 0 каментароў

У Лёзненскім раёне мядзведзі ўжо прачнуліся і падыходзяць да вёсак

Анамальна цёплае надвор’е стала прычыный таго, што звяры, якія прынамсі да сакавіка мусілі спаць у сваіх бярлогах, заўчасна прачнуліся. Небяспека сустрэчы з імі у тым, што мядзведзі пасля спячкі пачынаюць шукаць ежу, якой узімку бракуе. У гэтых пошуках яны могуць выйсці на ўскраек лесу і нават падыходзіць да бліжэйшых вёсак. Варта памятаць: галодныя звяры вельмі агрэсіўныя.

Свежыя мядзвежыя сляды мясцовыя жыхары ўжо заўважалі ў лясах Лёзненшычыны. А паўтара месяцы таму жыхар аграгарадка Бабінавічы нават сустрэўся з са звярамі сам-насам, і ўсё скончылася дрэнна, хаця магло скончыцца и яшчэ горш. Мядзведзіца падрала мужчыну, якога ўратавала толькі тое, што маці пакликали мядзьведзяняты. Ён трапіў у шпіталь з кусанымі ранамі бядра, вывіхам пляча і гематомамі.

Лёзненская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя папярэджвае, што мясцовым жыхарам не варта заходзіць глыбока ў лес у адзіночку, асабліва ў прыцемках. Заўважыўшы мядзведзя, ні ў якім выпадку нельга да яго падыходзіць. Наадварот: варта пастарацца непрыкметна сысці, прычым адступаючы назад - паварочвацца спіной да звера нельга. Нельга і ўцякаць бегма - мядзведзь успрымае гэта як сігнал да пераследу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Асцярожна, мядзведзі!

У Лёзненскім раёне мядзведзі ўжо прачнуліся і падыходзяць да вёсак

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение