03:00

+1

3 м/с

984 гПа

06:00

+1

4 м/с

986 гПа

09:00

+4

4 м/с

988 гПа

12:00

+9

8 м/с

990 гПа

15:00

+11

8 м/с

991 гПа

Орша, Спорт

Хацелі гуляць у Лядовым палацы

05.11.2013 20:16

3092 прагляду, 4 каментара

Наш сайт узяў інтэрв'ю ў арганізатара чэмпіянату свету па шашках.

Намеснік старшыні Беларускай федэрацыі шашак Аляксандр Уладзіміравіч Анісько пагадзіўся адказаць на пытанні карэспандэнта orsha.eu.

— Летась першы чэмпіянат свету праходзіў у Слоніме, а сёлета ўжо ў Оршы. Чаму выбар арганізатараў два гады запар крануўся Беларусі?

— Наогул, Міжнародная федэрацыя шашак (ФМЖД) заўсёды спрабуе разводзіць міжнародныя турніры па розных краінах. Але на гэты раз зрабілі выключэнне. Усім вельмі спадабалася, як прайшоў турнір у Слоніме, таму вырашылі яшчэ раз завезці чэмпіянат у Беларусь. Для правядзення была абрана Орша. Усе матчы турніру праходзілі ў ДзЮСШ №2.

— Дзе пражывалі ўдзельнікі турніру? — Яны і пражывалі, і харчаваліся ў гатэлі "Орша".

— Для шашыстаў была арганізаваная культурная праграма? — Вядома, абавязкова, як і запланавалі. Арганізатары зладзілі для шашыстаў вялікую экскурсію па Оршы, а таксама вазілі іх на Магілёўшчыну. Уражанні юных шашыстаў былі толькі станоўчыя, ім спадабалася паездка.

— Якія праблемы былі ў арганізацыі турніру? — Не магу сказаць, што мы сутыкнуліся з нейкімі невырашальнымі праблемамі. Буйных цяжкасцяў не было, былі асобныя пытанні, якія мы вырашалі. Адзінае, што планавалася правесці спаборніцтвы не ў ДзЮСШ №2, а ў Лядовым палацы. Але нам паведамілі, што ён яшчэ не адкрыты, таму не давялося там згуляць. Мы цалкам задаволеныя, як нас сустракалі ў Оршы, як дапамагалі вырашаць усе пытанні. Магу адзначыць, што ў Оршы прымаючы бок паставіўся да правядзення турніру з яшчэ большым энтузіязмам, чым год таму гэта было ў Слоніме.

— Ці вызначылася Міжнародная федэрацыя, дзе пройдзе наступны чэмпіянат? — Не, яшчэ не вызначалася, таму што каляндар вызначае Генеральная асамблея арганізацыі. Яна збярэцца пазней і назаве месца, куды юныя шашысты адправяцца ў 2014 годзе. Пакуль заяўка паступіла ад Эстоніі. А на 2015 год завязваецца канкурэнцыя: паступілі дзве заяўкі, адна з Польшчы, другая з Галандыі.

— Аляксандр Уладзіміравіч, чаму геаграфія турніру не самая поўная? — Ведаеце, у першую чаргу гэта звязана з узростам. Часта бацькі баяцца кудысьці адпускаць сваіх дзяцей, яны ж яшчэ маленькія... На дарослым узроўні, безумоўна, геаграфія пашыраецца. Плюс да ўсяго ў Італіі, Францыі, Бразіліі і многіх іншых краінах, дзе развіваюцца шашкі, існуе клубная сістэма, і там асобна вырашаюць, куды адпраўляць і не адпраўляць шашыстаў кадэцкага ўзросту. Пакуль на першых двух чэмпіянатах свету гульцоў з гэтых краін не было.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хацелі гуляць у Лядовым палацы

Наш сайт узяў інтэрв'ю ў арганізатара чэмпіянату свету па шашках.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение