15:00

+9

7 м/с

988 гПа

18:00

+9

8 м/с

985 гПа

21:00

+8

8 м/с

982 гПа

00:00

+8

7 м/с

980 гПа

03:00

+9

5 м/с

979 гПа

Рэгіён, Здарэнні

У Аршанскім раёне забіты святар

22.11.2013 18:46

5077 праглядаў, 6 каментароў

У ноч на 22 лістапада невядомыя забілі настаяцеля храма Праабражэння Гасподня у Смалянах айца Аляксандра Марозава.

Як паведамляе прэс-служба беларускай хрысціянскай дэмакратыі, у вёсцы Смаляны Аршанскага раёну ў ноч на 22 лістапада забіты мясцовы праваслаўны святар, настаяцель царквы Праабражэння Гасподня айцец Аляксандр Марозаў. Паводле непацверджанай інфармацыі, забойца – чалавек, якому святар дапамагаў і, магчыма, пусціў да сябе пераночыць.

Як адзначыў Павел Каралёў, які быў асабіста знаёмы са святаром, айцец Аляксандр вельмі моцна апекаваўся будынкам царквы, што была пабудавана ў XVIII ст., і якая пры ім набыла належны выгляд. Ён таксама добраўпарадкаваў тэрыторыю вакол царквы, збудаваў падземны храм.

Святар таксама быў адкрыты да розных прапаноў, удзельнічаў у правядзенні мастацкага пленэру у Смалянах, дапамагаў валанцёрам, якія даследвалі гісторыю вёскі і былога каталіцкага кляштара дамініканаў. Дарэчы, менавіта яго заслуга, што кляштар не быў цалкам зруйнаваны, бо ён першым паведаміў пра спробы ўладаў знішчыць мураваны помнік гісторыі і культуры XVII ст.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: У Аршанскім раёне забіты святар

У ноч на 22 лістапада невядомыя забілі настаяцеля храма Праабражэння Гасподня у Смалянах айца Аляксандра Марозава.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение